Раскіданае гняздо (спектакль, Нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы)
«Раскіданае гняздо» | |
---|---|
| |
Жанр | трагедыя |
Заснаваны на |
п’есе Я.Купалы «Раскіданае гняздо» |
Рэжысёр |
Ф. Ждановіч (1921) Б. Луцэнка (1972) |
Краіна | Беларусь |
Мова | беларуская |
Год | 1921, 1972 |
Пастаноўкі | Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы |
«Раскіданае гняздо» — спектаклі, пастаўленыя ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы па аднайменнай п’есе Янкі Купалы.
Пастаноўка 1921 года
[правіць | правіць зыходнік]Прэм’ера «Раскіданага гнязда» ў Беларускім дзяржаўным тэатры адбылася ў Мінску 14 красавіка 1921 года. Спектакль быў перанесены заснавальнікам тэатра Ф. Ждановічам з Першага беларускага таварыства драмы і камедыі ў сваёй пераважна побытавай трактоўцы.[1]
Пастаноўка 1972 года
[правіць | правіць зыходнік]Прэм’ера другой пастаноўкі драмы Я. Купалы ў галоўным тэатры краіны адбылася 25 чэрвеня 1972 года і была прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага літаратурнага класіка.[1] Пастаноўкай спектакля яго рэжысёр Барыс Луцэнка распачаў асабістую распрацоўку купалаўскай тэмы, якую потым працягнуў у 1980-х гг. аднайменнай мастацкай стужкай («Беларусьфільм») і ў 1997 годзе спектаклем «Раскіданае гняздо» ў Нацыянальным тэатры імя Максіма Горкага.[2]
У спектакль былі ўведзены русалкі і пантамімісты. У тэксце п’есы былі зроблены некаторыя скарачэнні, перакампанаваныя асобныя эпізоды. У спектакль увайшоў шэраг вершаў Я. Купалы, перад пачаткам спектаклю ў зале гучалі народныя песні. Пастаноўка вызначалася паэтычнасцю, рамантычнай прыўзнятасцю. Спектакль пакінуў прыкметны след у гісторыі тэатра і паказваўся ў Маскве і іншых гарадах СССР.[1]
Акцёры
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Кармунін — Лявон
- Стэфанія Станюта — Марыля
- Валянцін Белахвосцік — Сымон
- Ала Ельяшэвіч, Святлана Некіпелава — Зоська
- Генадзь Гарбук, Аляксандр Падабед — Незнаёмы
- Леанід Рахленка — Стары[3][4]
- Аляксандр Уладамірскі — Данілка[5]
Водгукі
[правіць | правіць зыходнік]...Выведзеная рэжысёрам Б. Луцэнкам у паэтычную і філасофскую плоскасць, п’еса нечакана для многіх прагучала з магутным трагедыйным напалам. Спектакль уразіў глыбінёй думак і філасофскіх разваг, шэрагам выдатных акцёрскіх работ. [...] Упершыню ў структуру Купалавай п’есы былі ўведзены паэтычныя творы. Драматычнасць лёсу герояў вызначалася выбуховым драматызмам пранізлівага вершаванага слова. Л. Грамыка[3] |
Зноскі
- ↑ а б в А. Сабалеўскі Раскіданае гняздо (драматычны твор) (беларуская) // Янка Купала : Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: БелСЭ, 1986. — С. 525—527.
- ↑ Кавалёў, Сяргей. Рэцэпцыя творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сучасным беларускім тэатры . Villa Sokrates (1 мая 2013).(недаступная спасылка)
- ↑ а б Грамыка, Людміла. Усе мы — тутэйшыя (часопіс)(недаступная спасылка). Мастацтва (1 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2021. Праверана 24 кастрычніка 2014.
- ↑ Трупа тэатра . сайт Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (1 мая 2013).
- ↑ ВЛАДОМИРСКИЙ АЛЕКСАНДР БОРИСОВИЧ (руск.)