Песня будаўніцтву (зборнік)
«Песня будаўніцтву» | |
---|---|
| |
Жанр | верш, паэма |
Аўтар | Янка Купала |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі | 1936 |
«Песня будаўніцтву» — зборнік вершаў Янкі Купалы, выдадзены ў 1936 годзе ў Менску. Тыраж зборніку склаў 6185 асобнікаў.[1]
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Назву зборніку даў аднайменны верш. У зборнік увайшла частка вершаў ляўкоўскага цыкла: «Алеся», «Вечарынка», «Госці», «Лён», «Сонцу», «Старыя акопы», «Хлопчык і лётчык» і інш. З ранейшых паэтычных зборнікаў Купалы ў гэты зборнік увайшоў толькі верш «Арлянятам». У зборніку шырока ўжываецца любімы паэтам мастацкі прыём супастаўлення старога і новага («Украіна», «Якубу Коласу»). Значнае месца займае міжнародная тэма («Настане такая часіна», «А ў Вісле плавае тапелец…»). Частка вершаў мае рытарычны характар («Нашай Канстытуцыі», "Калгасу «Чырвоны баец», «Маё мне сонца правадыр»). У зборнік увайшлі дзве паэмы Я. Купалы: «Барысаў» і «Над ракой Арэсай».[1]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Песня будаўніцтву (зборнік вершаў)» / Аўтар — М. Барсток. — С.479.
- Лойка А.. Як агонь, як вада… — Мн., 1984.
- Юрэвіч Ул.. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1983.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- З Купалам — на «машыне часу»: Калі ж надрукавана «Песня будаўніцтву»? Архівавана 6 кастрычніка 2020. на сайце Газета «Культура» Архівавана 6 кастрычніка 2020., № 25 (1048) / 23—29 чэрвеня 2012