Лесвіца ў Падміколле
Лесвіца ў Падміколле — лесвіца ў Магілёве, якая вядзе ад гістарычнага цэнтра горада да парку Падміколле.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Лесвічны спуск з каскадным фантанам пачалі будаваць у 2017 годзе. Увесь праект абыйшоўся ў 4 мільёны 700 тысяч рублёў. Збудаванне замяніла на месцы спуску ў Падміколле старую драўляную лесвіцу. У будаўніцтве ўдзельнічалі «Будтрэст №12», «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў», «Магілёўграмадзянпраект», «Гарводаканал», «Магілёўзелянгас» і іншыя будаўнічыя арганізацыі[1].
На ўрачыстым адкрыцці 28 верасня 2018 года ўзнагародзілі лепшых будаўнікоў аб’екта[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Лесвіцца спускаецца ад вуліцы Карла Маркса каля плошчы Арджанікідзэ да Вялікай Грамадзянскай вуліцы і парку Падміколле. Архітэктурнае рашэнне абумоўлена ландшафтнымі асаблівасцямі мясцовасці. Леснічныя маршы, падзеленыя водным каскадам, пасля першай агляднай пляцоўкі разыходзяцца ў бакі. На прамежкавых пляцоўках створаны зоны адпачынку з паўкруглымі лаўкамі. На трох пляцоўках у месцах сыходжання маршаў — вадаспады з гранітнай чашай, абапал ад якіх, пад агульнай лучковай аркай, размешчаны гроты. Далей лесвіцы, ізноў падзеленыя каскадам, ідуць паралельна да самага нізу. Каля падножжа, абапал лесвіцы, размешчаны круглыя гранітныя фантаны. Даўжыня лесвічнага спуску — 27 метраў, лесвіца мае 250 ступеняў[2]
Зноскі
- ↑ а б Лестница с каскадным фонтаном открыта в Могилеве Архівавана 1 кастрычніка 2018.
- ↑ 4,7 млн рублей и 27 метров в высоту. В Могилеве открыли лестницу с каскадным фонтаном(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх