Помнік Янку Купалу (Радашковічы)
Помнік | |
Помнік Янку Купалу | |
---|---|
54°09′29″ пн. ш. 27°14′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | |
Дата пабудовы | 1982 год |
Помнік Янку Купалу — помнік у Радашковічах, размешчаны па Савецкай вуліцы, перад Домам культуры. Бюст устаноўлены ў 1982 годзе на ўшанаванне памяці класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.
Радашковічы і наваколле цесна звязаны з імем Я. Купалы. Тут ён у верасні 1903 г. працаваў пісарам у судовага следчага. Бываў Я. Купала ў Радашковічах і ў 1904—1906 гадах, калі пазнаёміўся і пасябраваў з Ядвігіным Ш., які жыў па суседству, у фальварку Карпілаўка. У пачатку чэрвеня 1919 года чытаў яму камедыю «Паўлінка». Пазней народны паэт пісаў: «Гэта была для мяне вялікая падзея, таму што ўпершыню сутыкнуўся з чалавекам, які не толькі пісьменнік, якога друкуюць, але і піша па-беларуску».
15 жніўня 1913 года Першае беларускае таварыства драмы і камедыі ў Мінску паставіла ў Радашковічах «Паўлінку». На спектаклі прысутнічаў аўтар.
У жніўні 1919 г. паэт наведваў фальварак Калісберг каля Радашковіч, дзе жыла яго сястра Л. Д. Раманоўская. Тут напісаны вершы «На нашым полі…», «3 павяўшай славы…» і «Мая навука».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. Б. Караткевіч. 1751. Помнік Купалу Янку // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.