Перайсці да зместу

Гран-пры Сінгапура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гран-Пры Сінгапура
Marina Bay Street Circuit
Інфармацыя аб гонцы
Колы 62
Даўжыня трасы 4.940 км
Даўжыня гонкі 306.143 км
Першая гонка 1966
Апошняя гонка 2024
Найбольшая колькасць
перамог (пілоты)
Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль (5)
Найбольшая колькасць
перамог (канструктары)
Ferrari (5)
Апошняя гонка (2024):
Поўл-пазіцыя Сцяг Вялікабрытаніі Ланда Норыс
McLaren-Mercedes
1:29.525
Подыум 1. Сцяг Вялікабрытаніі Ланда Норыс
McLaren-Mercedes
1:40:52.571
2. Сцяг Нідэрландаў Макс Верстапен
Red Bull-Honda RBPT
+20.945 с
3. Сцяг Аўстраліі Оскар Піястры
McLaren-Mercedes
+41.823 с
Найхутчэйшае кола Сцяг Аўстраліі Даніэль Рыкарда
RB-Honda RBPT
1:34.486

Гран-Пры Сінгапура — гонка ў календары Чэмпіянату Свету па Формуле-1. Гран-пры праходзіць у Сінгапуры на Marina Bay Street Circuit, трасе, якая праходзіць па гарадскіх вуліцах горада. Гонка стала першай сярод усіх гран-пры, якая праводзілася пры штучным асвятленні ноччу. Таксама траса з’яўляецца першай гарадской трасай Формулы-1 у Азіі. Першым пераможцам Гран-Пры Сінгапура быў іспанскі пілот каманды Renault F1 Фернанда Алонса.

Упершыню гран-пры быў праведзены ў 1961 годзе пад назвай Orient Year Grand Prix. У наступны год гонка атрымала назву Гран-Пры Малайзіі, бо Сінгапур з’яўляўся адным са Штатаў Малайзіі. Пасля 1965 года, калі Сінгапур атрымаў незалежнасць, гонка атрымала сваю цяперашнюю назву. Заезды праводзіліся па вуліцах горада, што выклікала шмат нязручнасцей для жыхароў і муніцыпалітэту. Па гэтых прычынах, у 1973 годзе правядзенне Гран-Пры Сінгапура было спынена.

Від на трасу Marina Bay Street Circuit ноччу

У лістападзе 2007 года Урад Сінгапура пры падтрымцы Сінгапурскага Агенцтва па Турызму і тэлекамунікацыйнай кампаніі SingTel падпісалі дамоўленасць з босам Формулы-1 Берні Эклстоўнам аб аднаўленні гран-пры і ўключэнні яго ў афіцыйны каляндар Формулы-1 з 2008 года. Усе 110.000 квіткоў былі распрададзены на першы гран-пры пасля аднаўлення. Гран-пры Сінгапура стаў 15 этапам чэмпіянату 2008 года, першым этапам, які праводзіўся ноччу пры штучным асвятленні. Гэта было зроблена для павялічэння тэлеаўдыторыі за кошт еўрапейскіх тэлегледачоў, якія атрымалі магчымасць сачыць за гонкай у больш зручны час. Гонка была выйграна пілотам каманды Renault F1 Фернанда Алонса, чыя перамога была, як потым высветлілася, спланавана з дапамогай махлярства з боку боса каманды Флавіа Брыаторэ і другога пілота каманды Нельсана Піке-малодшага.

За выключэннем дробных змен у паваротах 1, 2, 3 і 10 дзеля павелічэння верагоднасці абгонаў, профіль трасы амаль што не змяняўся.

Ружовым пазначаны гонкі, якія праводзілі не пад эгідай Формулы-1

Год Пілот Канструктар Клас Траса Афіцыйныя вынікі
1966 Сцяг Сінгапура Лі Хан Сенг Lotus-Ford Формула Libre Thomson Road
1967 Сцяг Сінгапура Родні Сіо Merlyn-Ford Формула Libre
1968 Сцяг Аўстраліі Гэрры Купер Elfin-Ford Формула Libre
1969 Сцяг Новай Зеландыі Грэм Лоўрэнс McLaren-Ford Формула Libre
1970 Сцяг Новай Зеландыі Грэм Лоўрэнс Ferrari Формула Libre
1971 Сцяг Новай Зеландыі Грэм Лоўрэнс Brabham-Ford Формула Libre
1972 Сцяг Аўстраліі Макс Сцюарт Mildren-Waggott Формула Libre
1973 Сцяг Аўстраліі Верн Шапэн March-Hart Формула Libre
1974—2007 Не праводзілі
2008 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Renault Формула-1 Marina Bay Вынікі
2009 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан McLaren-Mercedes Формула-1 Вынікі
2010 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Ferrari Формула-1 Вынікі
2011 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Формула-1 Вынікі
2012 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Формула-1 Вынікі
2013 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Формула-1 Вынікі
2014 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes Формула-1 Вынікі
2015 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Ferrari Формула-1 Вынікі
2016 Сцяг Германіі Ніка Росберг Mercedes Формула-1 Вынікі
2017 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes Формула-1 Вынікі
2018 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes Формула-1 Вынікі
2019 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Ferrari Формула-1 Вынікі
2020—2021 Не праводзілі за-за пандэміі COVID-19
2022 Сцяг Мексікі Серхіа Перэс Red Bull-RBPT Формула-1 Marina Bay Вынікі
2023 Сцяг Іспаніі Карлас Сайнс Ferrari Формула-1 Вынікі
2024 Сцяг Вялікабрытаніі Ланда Норыс McLaren-Mercedes Формула-1 Вынікі
  • Solomon, Eli (2008). Snakes & Devils: A History of the Singapore Grand Prix (Hard cover). Singapore: Marshall Cavendish. ISBN 978-981-261-584-8.
  • De Cotta, Ian (2008). The Singapore Grand Prix - 50 Years In The Making. Singapore: MediaCorp Pte Ltd. ISBN 978-981-08-1341-3.