Гран-пры Іспаніі
Гран-пры Іспаніі | |
---|---|
Каталунья | |
Месца правядзення | Мантмела, Барселона |
Кругоў | 66 |
Даўжыня круга | 4,655 м |
Даўжыня гонкі | 307,104 м |
Больш за ўсё перамог у Гран-пры | |
Пілот |
Міхаэль Шумахер (6) Льюіс Хэмілтан (6) |
Каманда | Ferrari (12) |
Апошняя гонка (2022) | |
Пераможца |
|
Поўл-пазіцыя |
|
Шпаркі круг |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гран-пры Іспаніі (ісп.: Gran Premio de Espana, англ.: The Spanish Grand Prix) — гонка Формулы-1, у наш час праводзіцца на трасе Каталунья (Мантмела, недалёка ад Барселоны, Іспанія). Упершыню Гран-пры Іспаніі быў уключаны ў каляндар чэмпіянату Формулы-1 у 1951 годзе, а на трасе Каталунья праводзіцца з 1991 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы Гран-пры Іспаніі быў праведзены ў 1913 годзе, на дарожнай трасе ў Гвадараме, недалёка ад Мадрыда.
Пасля перапынку ў 1914—1922 гадах з-за фінансавых праблем Гран-пры Іспаніі быў адноўлены. Была праведзена гонка ў Сітжасе, недалёка ад Барселоны, і потым з 1924 па 1935 год гонка праводзілася на трасе Ласартэ, на паўночным узбярэжжы (Гран-пры Сан-Себасцьяна). У 1936 годзе ў Іспаніі пачалася грамадзянская вайна, і гонкі спыніліся.
Іспанія вярнулася ў гоначны каляндар у 1951 годзе, калі быў праведзены Гран-пры Іспаніі, які ўваходзіў у афіцыйны залік чэмпіянату Формулы-1 на трасе Педралбес у Барселоне. Гэта была хуткая і вялікая (3,9 мілі) гарадская траса, якая складалася з шасці паваротаў і працяглай прамой даўжынёй 1,2 мілі. Найбольш канкурэнтаздольныя машыны праходзілі круг прыкладна за 2 хвіліны 20 секунд. У 1954 годзе быў праведзены яшчэ адзін Гран-пры Іспаніі. Але ў 1955 годзе адбылася трагедыя з гібеллю гледачоў на гонках 24 гадзіны Ле-Мана, пасля чаго трасу Педралбес выключылі з календара.
У 1967 годзе Гран-пры Іспаніі вярнуўся, калі Каралеўскі Аўтамабільны Клуб Іспаніі арганізаваў гонку на новай трасе Харама недалёка ад Мадрыда. Спраектаваная Джонам Хугенгольцам, траса мела 16 паваротаў, перапады вышынь і павароты з нахіленымі віражамі (бэнкінгі). З сезона 1968 года іспанскі гран-пры вярнуўся ў каляндар чэмпіянату, па чарзе праводзячыся на трасах Харама і Манжуік-Парк у Барселоне. Аднак гонка 1975 года на Манжуік-Парку скончылася гібеллю 4 гледачоў. Пасля гэтага ў 1976—1981 гадах гонка праходзіла на трасе Харама.
У 1982—1985 гадах Гран-пры Іспаніі выпаў з календара. У 1985 годзе мэр горада Херас адкрыў новую трасу для прыцягнення турыстаў. Гран-пры Іспаніі ў Херасе праводзілася з 1985 па 1990 гады, апроч таго, на трасе ў Херасе прайшлі Гран-пры Еўропы 1994 года і Гран-пры Еўропы 1997 года.
З сезона 1991 года Гран-пры Іспаніі праводзіцца на трасе Каталунья, размешчанай блізу Барселоны.
Пераможцы Гран-пры Іспаніі
[правіць | правіць зыходнік]Пілоты
[правіць | правіць зыходнік]Перамогі | Пілот | Гран-пры |
---|---|---|
6 | Міхаэль Шумахер | 1995, 1996, 2001, 2002, 2003, 2004 |
Льюіс Хэмілтан | 2014, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021 | |
3 | Джэкі Сцюарт | 1969, 1970, 1971 |
Найджэл Мэнсел | 1987, 1991, 1992 | |
Ален Прост | 1988, 1990, 1993 | |
Міка Хакінен | 1998, 1999, 2000 | |
2 | Эмерсан Фіціпальдзі | 1972, 1973 |
Марыа Андрэці | 1977, 1978 | |
Айртан Сена | 1986, 1989 | |
Кімі Райканен | 2005, 2008 | |
Фернанда Алонса | 2006, 2013 | |
Макс Верстапен | 2016, 2022 |
Каманды
[правіць | правіць зыходнік]Перамогі | Каманда | Гран-пры |
---|---|---|
12 | Ferrari | 1954, 1974, 1981, 1990, 1996, 2001, 2002, 2003, 2004, 2007, 2008, 2013 |
8 | McLaren | 1975, 1976, 1988, 1989, 1998, 1999, 2000, 2005 |
7 | Williams | 1987, 1991, 1992, 1993, 1994, 1997, 2012 |
Mercedes | 2014, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021 | |
6 | Lotus | 1968, 1972, 1973, 1977, 1978, 1986 |
4 | Red Bull | 2010, 2011, 2016, 2022 |
Паводле сезонаў
[правіць | правіць зыходнік]Ружовым колерам пазначаны Гран-пры, якія не ўваходзілі ў афіцыйны залік чэмпіянату Формулы-1, жоўтым — тыя, што ўваходзілі ў перадваенны Еўрапейскі чэмпіянат
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Samarth Kanal. From Pedralbes to Catalunya – A short history of the 5 venues to have hosted the Spanish Grand Prix (англ.). formula1.com (17 мая 2022). Праверана 22 мая 2022.