Макс Верстапен
Макс Верстапен | |
---|---|
Грамадзянства | |
Дата нараджэння | 30 верасня 1997[1][3] (27 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Макс Верстапен[4] (нідэрл.: Max Verstappen; нар. 30 верасня 1997[1][3], Хаселт, Бельгія[1]) — нідэрландскі аўтагоншчык. Пілот каманды «Red Bull Racing» Формулы-1. Чатырохразовы чэмпіён Формулы-1 (2021, 2022, 2023 і 2024 гадоў).
Персанальныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў аўтаспартыўнай сям’і, бацька Ёс у 1994—2003 гадах выступаў у Формуле-1, маці Сафі Кюмпен брала ўдзел у турнірах па картынгу ў юнацкім узросце, а дзядзька Энтані і дзед Пол спаборнічалі ў гонках GT[5].
Хоць маці Верстапена бельгійка, і сам ён нарадзіўся і вырас у Бельгіі, Макс прызнаецца, што больш адчувае сябе галандцам, таму выступае пад нідэрландскай ліцэнзіяй[6].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Картынг
[правіць | правіць зыходнік]Верстапен пачаў займацца картынгам у чатыры з паловай гады[7]. Ужо ў 2005 годзе ён стаў срэбным прызёрам у Limburgs Kart Championship у класе Mini Junior, а ў наступным годзе перайшоў у Minimax, у якім стаў чэмпіёнам у шэрагу серый: Rotax Max Challenge Belgium (2006, 2007, 2008), Dutch championship Rotax Max, Rotax Max Challenge Belgium National (2007), BNL Kartins Series (2008), VAS Championship (2009); таксама ў 2008 годзе выйграў Belgian Championship у класе Cadet, а ў 2009 — у класе KF5[8].
У 2010 годзе Макс перайшоў у клас KF3, дзе стаў чэмпіёнам у Bridgestone Cup Europe, WSK Nations Cup і WSK World Series, у 2010 і 2011 — WSK Euro Series. Далей выступаў у KF2, дзе ў 2012 годзе выйграў WSK Master Series, 17° Winter Cup, а ў 2013 — South Garda Winter Cup. Таксама ў 2013 — апошнім сезоне выступаў у картынгу — стаў чэмпіёнам WSK Master Series у класе KZ2, WSK Euro Series у класе KZ1, CIK-FIA World Championship і CIK-FIA European Championship у класе KZ і CIK-FIA European Championship у класе KF0.[8].
Формула-3
[правіць | правіць зыходнік]У 2014 годзе Верстапен дэбютаваў у серыі з адкрытымі коламі, узяўшы ўдзел у Чэмпіянаце Еўропы Формулы-3 у складзе каманды «Van Amersfoort Racing». За 33 гонкі ён 16 разоў пабываў на подыуме: заняў першае месца ў трэцяй гонцы першага этапу на Хакенхаймрынгу, ва ўсіх гонках на Спа-Франкаршаме і Норысрынгу, у першай гонцы на Нюрбургрынгу, у трэцяй гонцы на трасе Імола і ў першай гонцы другога этапу на Хакенхаймрынгу; усяго набраў 411 ачкоў і стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату[8].
Таксама ў 2014 годзе Макс браў удзел у двух штогадовых спаборніцтвах Формулы-3: Гран-пры Макаа і Формула-3 Мастарс. У Гран-пры Макаа (у камандзе «Van Amersfoort Racing») ён паказаў лепшы круг гонкі і заняў сёмае месца, а ў гонцы Формулы-3 Мастарс (у камандзе «Motopark»), якая насіла сёлета назву Zandvoort Masters[9], узяўшы поўл і паказаўшы лепшы круг, стаў першым[8].
Формула-1
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2014 года з’явілася паведамленне пра тое, што да Макса сталі выяўляць цікавасць каманды Формулы-1 — «Ферары», «Мак-Ларэн» і «Рэд Бул»[10], а ўжо ў жніўні было афіцыйна абвешчана пра яго ўлучэнне ў склад моладзевай праграмы «Рэд Бул» па запрашэнні Хельмута Марка[11], пасля чаго ён стаў тэст-пілотам у «Тора Роса». Верстапен узяў удзел у вольнай практыцы Гран-пры Японіі 2014 года, тым самым стаўшы наймалодшым пілотам, які прыняў удзел у этапе Формулы-1[12].
Пазней у жніўні 2014 года каманда «Тора Роса» заявіла пра падпісанне кантракта з Максам, па якім ён стаў яе баявым пілотам у сезоне 2015 года[13]. Верстапен дэбютаваў у 17 гадоў, у выніку чаго ўсталяваў новы рэкорд — стаў наймалодшым пілотам у гісторыі Формулы-1[14]. У чатырох гонках сезона ён сышоў, а за 15 астатніх дзевяць разоў фінішаваў у ачковай зоне, усяго набраў 49 ачкоў і заняў 12-е месца ў асабістым заліку[8].
Больш, чым палову сезона, Макс выступаў у Формуле-1, яшчэ не маючы вадзіцельскіх правоў. Ён атрымаў іх толькі ў дзень свайго паўналецця — 30 верасня 2015 года[15].
2016 год Макс Верстапен пачаў у складзе «Scuderia Toro Rosso»[8], але пачынаючы з пятага этапу Чэмпіянату Формулы-1 2016 года Гран-пры Іспаніі выступае за каманду «Red Bull Racing», дзе замяніў Данііла Квята.
Выйграваў чэмпіёнскі тытул у 2021 і 2022 гадах. 7 кастрычніка 2023 года пілот каманды «Рэд Бул» датэрмінова стаў пераможцам агульнага заліку чэмпіянату свету па аўтагонках у класе машын «Формула-1» чарговага сезона. 24 лістапада 2024 года Макс Верстапен стаў чатырохразовым чэмпіёнам «Формулы-1».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Driver Database
- ↑ а б https://www.gptoday.net/nl/nieuws/f1/201020/jos-verstappen-over-de-nationaliteit-van-max Праверана 27 лістапада 2024.
- ↑ а б Max Verstappen // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Напісанне паводле аналогій з БЭ у 18 т. — Вермер (Vermeer), Верхарн (Verhaeren) і Антверпен (Antwerpen).
- ↑ Кто такой Макс Ферстаппен. 10 фактов о самом перспективном гонщике мира (руск.). sports.ru. Праверана 4 апреля 2016.
- ↑ Geen rijbewijs, wel in de F1 . Het Nieuwsblad. Праверана 5 красавіка 2016.
- ↑ About Max Verstappen (англ.). Scuderia Toro Rosso. Праверана 4 красавіка 2016.(недаступная спасылка)
- ↑ а б в г д е Max Verstappen | Racing career profile | Driver Database . www.driverdb.com. Праверана 4 красавіка 2016.
- ↑ Zandvoort Masters 2014 standings | Driver Database . www.driverdb.com. Праверана 4 красавіка 2016.
- ↑ Топ-команды Ф-1 проявляют интерес к Максу Ферстаппену . www.championat.com. Праверана 4 красавіка 2016.
- ↑ Max Verstappen per direct opgenomen in opleiding Red Bull (гал.). www.nu.nl. Праверана 4 красавіка 2016.
- ↑ Max Verstappen: Teenager to drive in practice at Japanese Grand Prix . BBC Sport. Праверана 4 красавіка 2016.
- ↑ «Торо Россо» объявило о подписании контракта с 16-летним Ферстаппеном на 2015-й . www.championat.com. Праверана 4 красавіка 2016.
- ↑ Макс Ферстаппен установит новый рекорд . www.f1news.ru. Праверана 4 красавіка 2016.
- ↑ Road legal at last! Verstappen passes driving test on 18th birthday . Formula 1 - The Official F1 Website. Праверана 5 красавіка 2016.