Чэсменскі палац
Выгляд
Славутасць | |
Чэсменскі палац | |
---|---|
59°51′27″ пн. ш. 30°19′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | несапраўдная готыка |
Архітэктар | Юрый Мацвеевіч Фельтэн |
Дата заснавання | 1774 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810314000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чэсменскі палац — імператарскі палац, размешчаны ў Санкт-Пецярбургу. Пабудаваны ў 1774—1777 гадах па праекце архітэктара Ю. М. Фельтэна па замове імператрыцы Кацярыны Другой у стылі псеўдаготыкі. Помнік архітэктуры. Разам з Чэсменскай царквой складаў некалі ўнікальны ансамбль, звернуты да былога Царскасельскага тракта.
Названы ў гонар перамогі Расіі ў Чэсменскай бітве. Помнік архітэктуры размешчаны ў межах горада Санкт-Пецярбурга паблізу Маскоўскага праспекта па адрасе: вуліца Гастэлы, 15 (скрыжаванне з вул. Ленсавета).