Аляксандраўская калона
помнік | |
Аляксандраўская калона | |
---|---|
руск.: Александровская колонна | |
| |
59°56′21″ пн. ш. 30°18′57″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
2-і Адміралцейскі востраў , Палацавая плошча | Санкт-Пецярбург |
Скульптар | Барыс Іванавіч Арлоўскі і Агюст Манферан |
Архітэктар | архітэктар - А. Манферан, скульптар - Б. І. Арлоўскі |
Дата заснавання | 11 верасня 1834 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810516000 |
Вышыня | 47,5 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алякса́ндраўская кало́на (таксама Александрыйскі стоўп , па вершу А. С. Пушкіна «Помнік ») — помнік у стылі ампір, які знаходзіцца ў цэнтры Палацавай плошчы Санкт-Пецярбурга. Узведзена ў 1834 годзе архітэктарам Агюстам Манферанам па ўказе імператара Мікалая I ў памяць аб перамозе яго старэйшага брата Аляксандра I над Напалеонам. Знаходзіцца ў падпарадкаванні Дзяржаўнага Эрмітажа[1].
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Гэты помнік дапоўніў кампазіцыю Аркі Галоўнага штаба, якая была прысвечана перамозе ў Айчыннай вайне 1812 года. Ідэю збудаванні манумента падаў знакаміты архітэктар Карл Росі. Плануючы прастору Палацавай плошчы, ён меркаваў, што ў цэнтры плошчы трэба размясціць помнік. Аднак прапанаваную ідэю ўстаноўкі яшчэ адной коннай статуі Пятру I ён адрынуў.
Характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная вышыня збудавання 47,5 м.
- Вышыня ствала (маналітнай часткі) калоны 25,6 м (12 сажняў).
- Вышыня пастамента 2,85 м (4 аршына),
- Вышыня фігуры анёла 4,26 м,
- Вышыня крыжа 6,4 м (3 сажні).
- Ніжні дыяметр калоны 3,5 м (12 футаў), верхні — 3,15 м (10 футаў 6 цаляў).
- Памер пастамента — 6,3 × 6,3 м.
- Памеры барэльефаў — 5,24 × 3,1 м.
- Памеры агароджы 16,5 × 16,5 м
- Агульная вага збудавання — 704 тоны.
- Вага каменнага ствала калоны каля 600 тон.
- Агульная вага навершка калоны каля 37 тон.
Сама калона стаіць на гранітнай падставе без якіх-небудзь дадатковых апор, толькі пад дзеяннем уласнай сілы цяжасці.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Никитин Н. П. Огюст Монферран, Проектирование и строительство Исаакиевского собора и Александровской колонны. — Ленинград, 1939
- Гусаров А. Ю. Памятники воинской славы Петербурга. — СПб, 2010. — ISBN 978-5-93437-363-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Аляксандраўская калона на Вікісховішчы |
- Александровская колонна // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Второе рождение Александровской колонны (руск.)
- Александровская колонна в Энциклопедии Петербурга на сайте encspb.ru (руск.)
- Александровская колонна Архівавана 20 жніўня 2011. в Энциклопедии Петербурга на сайте spbin.ru (руск.)