Плошча Перамогі (Санкт-Пецярбург)
Выгляд
Плошча Перамогі Санкт-Пецярбург | ||
Агульная інфармацыя | ||
---|---|---|
Раён горада | Маскоўскі | |
Гістарычны раён | Сярэдняя рагатка | |
Найбліжэйшыя станцыі метро | Маскоўская | |
| ||
на карце яндэкс | ||
Плошча Перамогі на Вікісховішчы |
Плошча Перамогі — плошча ў Маскоўскім раёне Санкт-Пецярбурга.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Плошча спраектавана і пабудавана як паўднёвыя вароты Санкт-Пецярбурга: гэта першы значны архітэктурны ансамбль, які аўтааматары і пасажыры авіятранспарту сустракаюць на ўездзе ў Санкт-Пецярбург. Да плошчы сыходзяцца Маскоўскі праспект, вуліцы Краснапуцілаўская, Арджанікідзэ і Галсцяна, а таксама Маскоўская і Пулкаўская шашы.
Ансамбль плошчы
[правіць | правіць зыходнік]Ансамбль плошчы Перамогі і прылеглай часткі Маскоўскага праспекта быў створаны пад кіраўніцтвам архітэктара С. Б. Сперанскага. У склад ансамбля ўваходзяць:
- Мемарыял «Гераічным абаронцам Ленінграда» (скульптар М. К. Анікушын, архітэктары В. А. Каменскі, С. Б. Сперанскі) — Ленінская прэмія (1978)
- Комплекс жылых дамоў ля плошчы Перамогі (калектыў праекціроўшчыкаў пад кіраўніцтвам С. Б. Сперанскага)
- Гасцініца «Пулкаўская» (аўтары праекта В. С. Валансевіч, фінскі архітэктар І. Вальяка, кіраўнік С. Б. Сперанскі)
- Універмаг «Маскоўскі».
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |