Францішак Гжымала
Выгляд
Францішак Гжымала | |
---|---|
польск.: Franciszek Grzymała | |
Дата нараджэння | 14 лютага 1696 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1766 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Каспар Грымала[d] |
Маці | N Лось[d] |
Род дзейнасці | святар |
Месца працы |
Францішак Гжымала (польск.: Franciszek Grzymała; 14 лютага 1696, Беларусь — 6 студзеня 1766, Вільня) — святар, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 9 жніўня 1711 г. у Вільні. У 1720 г. высвечаны на ксяндза. У Віленскай акадэміі быў прафесарам этыкі (1725—1728) і прэфектам школ (1729—1730, 1734—1735). Прэфект школ у Варшаве (1730—1731). Прыдворны місіянер віленскага епіскапа Міхала Яна Зянковіча (1731—1734), суперыёр у Драгічыне (1736—1737), місіянер у Ваўкавыску (1740—1741). Узначальваў калегіумы ў Гродна (1737—1740, 1743—1746), Навагрудку (1748—1752) і Полацку (1752—1756). Віцэ-рэктар (1747—1748) і рэктар (1758—1763) Дому ІІІ прабацыі ў Вільні[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1696 годзе
- Нарадзіліся ў Беларусі
- Памерлі 6 студзеня
- Памерлі ў 1766 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Выкладчыкі Гродзенскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Навагрудскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Езуіты Беларусі
- Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
- Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума