Антоній Люстыг
Антоній Люстыг | |
---|---|
польск.: Antoni Lustyg (Lustig) | |
Дата нараджэння | 7 верасня 1752 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 чэрвеня 1815 (62 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | багаслоўе і філалогія |
Месца працы | |
Навуковае званне | прафесар |
Антоній Люстыг (7 верасня 1752, Прусія — 5 чэрвеня 1815, Полацк) — каталіцкі духоўны дзеяч і педагог, уплывовы дзеяч Ордэна езуітаў.
Уступіў у Таварыства Ісуса 6 кастрычніка 1768 г. у Ломжы, а духоўны сан атрымаў у 1776 г. у Полацку, дзе ў 1780—1786 гг. быў прапаведнікам і выкладаў у Полацкім езуіцкім калегіуме нямецкую мову. Выконваў функцыі прэфекта школы і прафесара нямецкай мовы ў езуіцкіх калегіумах Віцебска (1787—1789), Оршы (1789—1791) і Магілёва (1791—1792), прычым у апошнім з 1793 па 1802 гг. займаў пасаду рэктара.
Апрача педагагічнай дзейнасці Люстыг паспяхова працаваў у Таварыстве Ісуса: быў асістэнтам генеральнага вікарыя ордэна (1799—1815) і меў вялікі ўплыў на Тадэвуша Бжазоўскага[1], а таксама - правінцыялам Беларускай правінцыі ордэна (1802—1805). Арганізаваў езуіцкую місію ў наваколлі Саратава. У 1805—1812 гг. займаў пасаду рэктара Полацкаго езуіцкага калегіума.
Антоній Люстыг браў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы адкрыцця Полацкай езуіцкай акадэміі і быў прызначаны яе першым рэктарам (да 1 жніўня 1814 года)[2]. 10 чэрвеня 1812 г. атрымаў ступень доктара тэалогіі[3]. Пад час вайны 1812 г. заставаўся ў Полацку, каб па магчымасці абараняць інтарэсы і засцерагаць маёмасць ордэна[1].
Памёр 5 чэрвеня 1815 г. у Полацку.
Зноскі
- ↑ а б Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996
- ↑ Catalogs SJ 1774-1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
- ↑ Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773–1905. Cz. 1 : 1773–1820. – Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. – s. 320.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блинова, Т.Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т.Б. Блинова. – Гродно : ГрГУ, 2002. – 427 с.
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. Ludwik Grzebień ; [aut. i red. działów Andrzej Paweł Bieś et al. ; współpr. nauk. i red. Roman Darowski]. — Kraków : Wydział Filozoficzny Towarzystwa Jezusowego. Instytut Kultury Religijnej : Wydawnictwo WAM — Księża Jezuici, 1996. — XVI, 882, [5] s. : il.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
- Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773–1905. Cz. 1 : 1773–1820. – Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. – 517 s.
- Нарадзіліся 7 верасня
- Нарадзіліся ў 1752 годзе
- Нарадзіліся ў Прусіі
- Памерлі 5 чэрвеня
- Памерлі ў 1815 годзе
- Памерлі ў Полацку
- Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Віцебскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Магілёўскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Езуіты Беларусі
- Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума