Войцех Сляскі
Выгляд
Войцех Сляскі | |
---|---|
польск.: Wojciech Slaski | |
Дата нараджэння | каля 1585 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 жніўня 1653[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | каталіцкі святар |
Войцех Сляскі (польск.: Wojciech Slaski, каля 1585, Мазовія — 11 жніўня 1653, Фромбарк, Вармія) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 27 ліпеня 1607 г. у Вільні. Прафесар маральнай тэалогіі (1615—1616) у Пултуску. Прафесар пазітыўнай і палемічнай тэалогіі (1618—1622) і рэктар (1623—1627, 1630—1635) Нясвіжскага езуіцкага калегіума. З 1635 па 1638 гг. — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. У 1638—1639 гг. — сакратар правінцыяла.
Спаведнік Аляксандра Радзівіла (1627—1630) і канцлера Томаша Уейскага (1643—1653). Каля 1650 г. быў таксама спаведнікам і капеланам караля Яна Казіміра. Прыдворны місіянер Ежы Асалінскага[2].
Зноскі
- ↑ Wojciech Slaski h. Grzymała // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.