Акадэмія рускага балета імя А. Я. Ваганавай
Акадэмія рускага балета імя А. Я. Ваганавай | |
---|---|
руск.: Академия русского балета имени А. Я. Вагановой | |
Заснаваны | 1738 |
Мастацкі кіраўнік | Жанна Аюпава |
Рэктар | Мікалай Максімавіч Цыскарыдзэ |
Краіна | |
Размяшчэнне | Санкт-Пецярбург |
Юрыдычны адрас | 191023, г. Санкт-Пецярбург, вуліца Дойліда Росі, д. 2 |
Узнагароды | |
Сайт | vaganovaacademy.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акадэмія рускага балета імя А. Я. Ваганавай (да 1991 года — Ленінградскае ордэна Леніна і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга акадэмічнае харэаграфічнае вучылішча імя А. Я. Ваганавай) — адна са старэйшых балетных школ свету, з імем якой цесна звязаны росквіт і сусветнае прызнанне рускай балетнай школы.[2]
Знаходзіцца ў цэнтры Санкт-Пецярбурга, на вуліцы Дойліда Росі.
З 1957 года носіць імя Агрыпіны Ваганавай — артысткі балета, балетмайстра і педагога, асновапакладальніцы тэорыі рускага класічнага балета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў 1738 годзе ў Санкт-Пецярбургу па ўказе імператрыцы Ганны Іванаўны французскім танцмайстра Ж. Б. Ландэ як Танцавальная Яе Імператарскай Вялікасці школа.[2] З 1779 года ператворана ў Тэатральную школу, якая аб’яднала балетныя, драматычныя, жывапісныя і музычныя класы. У пачатку 19 стагоддзя перайменавана ў Пецярбургскае тэатральнае вучылішча. Першымі выкладчыкамі танца былі замежныя майстры — Ж. Б. Ландэ, Ф. Хільфердынг, Дж. Канцыяні і інш. Першы выпуск адбыўся ў 1742 годзе.[3]
Педагогам і балетмайстрам, які вызначыў развіццё рускай нацыянальнай балетнай школы, стаў І. І. Вальберх (кіраваў выкладаннем з 1794 года).
У першай чвэрці 19 стагоддзя балетная адукацыя дасягнула высокага прафесійнага ўзроўню дзякуючы дзейнасці Ш. Дзідло (выкладаў у вучылішчы, з перапынкам, 21 год). Ён патрабаваў ад сваіх вучняў не толькі дасканалай тэхнікі, але і акцёрскай выразнасці.
Да першай паловы 19 стагоддзя складваецца руская выканальніцкая манера, якая атрымала прызнанне за мяжой пасля выступленняў К. А. Санкоўскай, А. І. Андрэянавай, М. М. Мураўёвай.
Вялікі ўплыў на рускую балетную школу аказала рамантычнае мастацтва М. Тальёні і Ж. Перо. Увабраўшы рафінаваную вытанчанасць французскага стылю, асвоіўшы віртуознасць італьянскай манеры, рускія танцоўшчыкі выпрацавалі уласны гарманічны стыль.[4] Аднак вызначальнае ўздзеянне на фарміраванне выканальніцкага стылю рускіх танцоўшчыкаў аказала балетмайстарска-педагагічная дзейнасць М. І. Петыпа. Пад яго кіраўніцтвам у вучылішчы сфармаваўся моцны педагагічны калектыў. Х. П. Іагансон, П. А. Герт, пазней — М. Г. Легат, К. О. Вазем, В. І. Праабражэнская і іншыя сталі носьбітамі традыцый акадэмічнага класічнага танца. У пачатку 20 стагоддзя вучылішча падвергнулася новым павевам, выкліканым балетмайстарскімі рэформамі М. М. Фокіна (выкладаў з 1904 года).[3]
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года вучылішча было расфармавана і з яго было выдзелена дзве навучальныя ўстановы — балетнае, якое стала Петраградскім тэатральным балетным вучылішчам, і драматычнае — Школа акцёрскага майстэрства (ШАМ, цяпер Расійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваў). У вучылішчы пашырылася кола не толькі спецыяльных, але і агульнаадукацыйных дысцыплін. У 1921 годзе пачалася педагагічная дзейнасць А. Я. Ваганавай. Пад яе кіраўніцтвам праводзілася сістэматызацыя навучання, выйшлі першыя метадычныя пасобія — «Асновы класічнага танца» Ваганавай (1934), «Асновы характарнага танца» А. В. Шыраева, А. І. Бачарова, А .В. Лапухова (1939), «Бальны танец» М. П. Іваноўскага (1940).[3]
Балетная школа неаднаразова меняла сваю назву. У 1928 годзе яна стала называцца Ленінградскім харэаграфічным тэхнікумам, у 1937 годзе — Ленінградскім харэаграфічным вучылішчам.
У 1934 годзе адкрыліся педагагічнае (кір. А. Я. Ваганава), у 1937 годзе — балетмайстарскае (кір. Ф. В. Лапухоў) аддзяленні. З мэтай падрыхтоўкі высокапрафесійных кадраў артыстаў балета для рэспублік краіны ў 1934 годзе было арганізавана таксама нацыянальнае аддзяленне. У гады Вялікай Айчыннай вайны вучылішча было эвакуіравана ў Перм.[3]
З 1957 года вучылішча носіць імя А. Я. Ваганавай, з 1961 года — званне акадэмічнага.
Сучасная назва з 1991 года.[2] У 1995 годзе Акадэмія імя А. Я. Ваганавай была ўключана ў Дзяржаўны звод аб’ектаў асабліва каштоўнага культурнай спадчыны.[5]
З 2011 года выкладчыкі акадэміі праводзяць у горадзе Мікелі ў Фінляндыі міжнародныя курсы балетнага майстарства.[6] У 2016 годзе адкрыты філіял Акадэміі рускага балета ва Уладзівастоку, дзе працуе Прыморская сцэна Марыінскага тэатра.[7][8]
З 1992 года выдаецца руск.: «Вестник Академии Русского балета»,[2] з 2016 года выпускаецца часопіс маладой балетнай крытыкі «Каданс» (галоўны рэдактар — Анастасія Клабукава). Таксама Акадэмія публікуе працы па методыцы і гісторыі пецярбургскага балета.
Структура адукацыі
[правіць | правіць зыходнік]Рыхтуе артыстаў класічнага балета. Тэрмін навучання 8 гадоў (прымаюцца дзеці з 10 гадоў).
Акадэмія дае падрыхтоўчую, сярэднюю і вышэйшую прафесійную адукацыю ў галіне мастацтва харэаграфіі. Прадметы па кваліфікацыі «артыст балета» ўключаюць у сябе класічны, характарны, гісторыка-бытавы, дуэтна-класічны і сучасны танец, акцёрскае майстэрства, харэаграфічная спадчына. Дзеці таксама вывучаюць сальфеджыа і асновы ігры на музычным інструменце, гісторыю музыкі, тэатра, выяўленчага і харэаграфічнага мастацтва, гісторыю і культуру Санкт-Пецярбурга, анатомію і фізіялогію чалавека. Агульнаадукацыйныя прадметы асноўнай адукацыi выкладаюцца з улікам профілю навучальнай установы.[9] Сцэнічная практыка праходзіць як у школьным тэатры імя Аляксандра Шыраева, так і на сцэне Марыінскага тэатра.
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Мастацкімі кіраўнікамі акадэміі ў розныя гады былі такія бачныя дзеячы пецярбургскага балета як М. П. Іваноўскі (1940-1952, 1954-1961), Ф. І. Балабіна (1962-1973), К. М. Сяргееў (1973-1992), І. Д. Бельскі (1992-1999) , А. А. Асылмуратава (1999—2013), Ж. І. Аюпава (з 2014).
З 2013 года выконваючы абавязкі рэктара, з 2014 года рэктар — М. М. Цыскарыдзэ.[2]
Вядомыя выкладчыкі
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- А. І. Істоміна
- Леў Іванаў
- Павел Герт
- А. А. Горскі
- Мацільда Кшасінская
- Міхаіл Фокін
- Ганна Паўлава
- Тамара Карсавіна
- Вацлаў Ніжынскі
- В. Спясіўцава
- Джордж Баланчын
- Леанід Лаўроўскі
- М. Сямёнава
- Галіна Уланава
- Т. М. Вечэслава
- В. М. Чабукіяні
- Канстанцін Сяргееў
- Наталля Дудзінская
- Юрый Грыгаровіч
- Ала Асіпенка
- І. Калпакова
- Рудольф Нурыеў
- Наталля Макарава
- Міхаіл Барышнікаў
- Ф. Лапухоў
- В. Вайнонен
- Р. Захараў
- Леанід Якабсон
- М. Далгушын
- Ф. С. Рузіматаў
- У. В. Лапаткіна
- Д. В. Вішнёва
Музей
[правіць | правіць зыходнік]У 1957 годзе па ініцыятыве М. Х. Франгопула быў заснаваны школьны музей, у калекцыі якога знаходзяцца кніжныя рарытэты, карціны, афішы, фотаздымкі, тэатральныя касцюмы і балетныя туфлі, якія належалі знакамітым выпускнікам, і іншыя экспанаты, звязаныя з гісторыяй пецярбургскага балета. Калекцыя музея налічвае больш за 15 тысяч экспанатаў.[2] У цяперашні час функцыянуе як Мемарыяльны кабінет гісторыі айчыннай харэаграфічнай адукацыі,[10] доступ да калекцыі якога магчымы толькі для навучэнцаў і супрацоўнікаў акадэміі.
Царква
[правіць | правіць зыходнік]Праваслаўная царква Святой Тройцы дзейнічала ў будынку вучылішча з 1806 года.[11] У 2000-х гадах царкоўныя службы былі адноўленыя.
Зноскі
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
- ↑ а б в г д е Академия русского балета Архівавана 1 снежня 2021. / Илларионов Б. А. // А — Анкетирование [Электронный ресурс]. — 2005. — С. 325. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов ; 2004—2017, т. 1). — ISBN 5-85270-329-X.
- ↑ а б в г Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
- ↑ Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
- ↑ УКАЗ Президента РФ от 24.01.1995 N 64 О включении отдельных объектов в Государственный свод особо ценных объектов культурного наследия народов Российской Федерации . Президент России. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013. Праверана 4 снежня 2018.
- ↑ Курсы русской академии балета пользуются популярностью в Миккели. // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 9 ліпеня 2015.(Праверана 26 снежня 2024)
- ↑ Губернатор Приморья пообещал Путину открыть филиалы Эрмитажа и Вагановской Академии . Вести.ру (31 мая 2016). Праверана 31 мая 2016.
- ↑ "В Приморье открылся филиал Вагановской Академии балета". Российская газета. 2016-09-01. Праверана 2018-12-04.
- ↑ Состав Учёного совета . Академия русского балета им. А. Я. Вагановой. Праверана 4 снежня 2018.
- ↑ Кабинет истории русского балета имени М. Х. Франгопуло . Академия русского балета им. А. Я. Вагановой. Праверана 4 снежня 2018.
- ↑ Фомкин А. В. Два века «театральной» церкви. — СПб.: Академия Русского балета им. А.Я.Вагановой, 203. — 296 с. — (Труды Академии Русского балета имени А. Я. Вагановой). — 750 экз. — ISBN 5-93010-018-7. — ISBN 978-593-010-018-1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1