Перайсці да зместу

Анатомія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Анато́мія (ад грэч. ἀνα- — ізноў, зверху і τέμνω — «рэжу», «рублю») — зборная група раздзелаў біялогіі, якія займаюцца вывучэннем структуры арганізмаў ці іх частак. Звычайна пад анатоміяй маецца на ўвазе макраскапічная анатомія — вывучэнне структур, якія можна пабачыць простым вокам, без павелічэння. Вывучэннем тканак і клетак з дапамогай павелічэння займаецца мікраскапічная анатомія, яе другая назва — гісталогія[1].

Найбольш вядомыя галіны анатоміі:

  • анатомія раслін — вывучае структуры і ўзаемнае распалажэнне тканкавых комплексаў у раслін.
  • анатомія жывёл — вывучае структуры і ўзаемнае распалажэнне тканкавых комплексаў у жывёл.
  • анатомія чалавека — вывучае структуры і ўзаемнае распалажэнне тканкавых комплексаў у чалавека. Гэтая галіна навукі мае значэнне як для біялогіі, гэтак і для медыцыны. Акрамя таго, веданне анатоміі неабходна ў выяўленчым мастацтве дзеля правільнай перадачы прапорцый, поз, жэстаў і мімікі чалавека.

Самастойнай з’яўляецца параўнальная анатомія жывёл.

Традыцыйна анатомія вывучаецца з дапамогай рассячэння целаў[en]. Дадаткова выкарыстоўваюцца такія метады як агляд загадзя рассечанага цела, пластыкавых мадэлей або камп’ютарных сімуляцый[2].

Існуюць абсяжны і сістэмны падыходы да вывучэння анатоміі:

  • У абсяжным падыходзе кожны абсяг (вобласць) цела (напрыклад, жывот[en]) вывучаецца асобна ад іншых. Пры гэтым разглядаюцца ўсе структуры і органы, размешчаныя ў гэтым абсягу[3].
  • У сістэмным падыходзе адзінкамі вывучэння з’яўляюцца сістэмы органаў[en], што могуць распасцірацца праз усё цела (напрыклад, нервовая сістэма)[4].
  1. Drake 2020, с. 2
  2. Drake 2020, с. 2
  3. Drake 2020, с. 2
  4. Drake 2020, с. 2