Перайсці да зместу

Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры
імя І. Я. Рэпіна
пры Расійскай акадэміі мастацтваў
(Інстытут імя І. Я. Рэпіна)
Заснаваны 1757
Рэктар Сямён Ільіч Міхайлоўскі[d]
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Расіі Расія, Санкт-Пецярбург
Юрыдычны адрас Універсітэцкая набярэжная, 17
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт

Санкт-Пецярбургскі ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны акадэмічны інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна (руск.: Институт живописи, скульптуры и архитектуры имени И. Е. Репина) — найстарэйшая і найбуйнейшая ў Расіі вышэйшая мастацкая навучальная ўстанова, якая вядзе сваю гісторыю ад Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Заснаваны ў 1757 годзе[2]. Інстытут разам з Маскоўскім дзяржаўным акадэмічным мастацкім інстытутам імя Сурыкава ўваходзіць у структуру Расійскай акадэміі мастацтваў. З 2015 года інстытут знаходзіцца пад кіраваннем Міністэрства культуры Расіі.

Заснаваны ў 1757 годзе ў Пецярбургу як Выхавальнае вучылішча Імператарскай Акадэміі мастацтваў. У 1894 годзе пераўтвораны ў Вышэйшае мастацкае вучылішча, у 1918 — у Петраградскія дзяржаўныя вольныя мастацка-вучэбныя майстэрні, у 1926 — Вышэйшы мастастацка-тэхнічны інстытут, у 1934—1944 — Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры, з 1944 імя І. Я. Рэпіна, з 1992 сучасная назва[3].

3 1933 года ўваходзіў у сістэму Усерасійскай Акадэміі мастацтваў, з 1947 — Акадэміі мастацтваў СССР, з 1992 — Расійскай Акадэміі мастацтваў[3].

Мае факультэты жывапісу, графікі, скульптуры, архітэктуры, тэорыі і гісторыі мастацтваў, майстэрні станковага жывапісу, тэатральна-дэкарацыйнага жывапісу, манументальнага жывапісу, рэстаўрацыйную, аспірантуру[3].

Вядомыя выкладчыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Сярод выкладчыкаў інстытута А. Мыльнікаў, М. Анікушкін, П. Фамін, Ю. Няпрынцаў, У. Ветрагонскі, А. Жук і інш[3].

Вядомыя выпускнікі

[правіць | правіць зыходнік]

У інстытуце вучыліся беларускія мастакі і мастацтвазнаўцы З. Азгур, Н. Высоцкая, В. Заганек, Я. Зайцаў, А. Мазалёў, П. Масленікаў, Г. Мурамцаў, В. Мурашоў, А. Паслядовіч, У. Стальмашонак, Я. Чамадураў, H. Шчасная, А. Шыбнёў і інш[3].

Зноскі

  1. GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
  2. Ленинградский институт живописи, скульптуры и архитектуры // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  3. а б в г д Санкт-Пецярбургскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).