Перайсці да зместу

Пасаж (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Славутасць
Пасаж
59°56′07″ пн. ш. 30°20′04″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1846
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7802371000№ 7802371000
Сайт passage.spb.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасаж — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых гандлёвых дамоў у Санкт-Пецярбургу. Паштовы адрас — Неўскі праспект, дом № 48. Будынак універмага пабудаваны ў 1846—1848 гадах, адкрыты 9 мая 1848 года. Архітэктарам выступіў Р. А. Жалязевіч па замове тагачаснага ўладальніка зямельнага ўчастка графа Якава Іванавіча Эсэн-Стэнбак-Фермара. На першым паверсе будынка размяшчаліся склады, на другім — гандлёвыя памяшканні, на трэцім — кватэры.

У 1879 годзе ў частцы памяшканняў «Пасаж» размясціўся адзіны замежны банк, дапушчаны да працы ў Расіі, французскі «Crédit Lyonnais».

У размешчанай з боку Італьянскай вуліцы канцэртнай зале ладзіліся публічныя навукова-асветніцкія лекцыі, праходзілі вечары Літаратурнага фонду. Тут выступалі Тургенеў, Някрасаў, Дастаеўскі, Чарнышэўскі, Шаўчэнка.

У 1899—1901 гадах будынак па волі яго новай уладальніцы княгіні Н. А. Барацінскай быў перабудаваны архітэктарам С. С. Казловым. Будынак стаў чатырохпавярховым, да галоўнага фасада быў прыбудаваны ўваходных двухкалонны порцік. У рэканструяваным будынку размяшчалася шэсцьдзесят чатыры гандлёвыя залы агульнай плошчай больш за 5000 м².

У 1904—1906 гадах у канцэртнай зале працаваў Новы драматычны тэатр В. Ф. Камісаржэўскай. З 1908 года тут штогод гастраляваў маскоўскі тэатр С. Ф. Сабурава. У 1920—1922 гадах «Пасаж» быў закрыты на чарговую рэканструкцыю.

У 1933 годзе «Пасаж» стаў дзяржаўным універмагам. У 1934 годзе будынак быў часткова перапланаваць па праекце М. А. Троцкага. Былі зладжаны лесвіцы і мост-пераход паміж галерэямі, а таксама праведзена рэканструкцыя залы на трэцім паверсе са светлавымі вокнамі, дзе цяпер размешчаная секцыя «Тавары для дома».

У 1941 годзе «Пасаж» быў закрыты на кансервацыю і быў зноў адкрыты ў лютым 1947 года.

У 1961 годзе ў «Пасажы» адкрыўся першы ў СССР універмаг для жанчын.