Яўген Міхайлавіч Грыдзюшка
Яўген Міхайлавіч Грыдзюшка | |
---|---|
Род дзейнасці | музыкант |
Дата нараджэння | 6 жніўня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Яўген Міхайлавіч Грыдзю́шка (6 жніўня 1958, г.п. Акцябрскі Гомельскай вобл.) — беларускі гітарыст, кампазітар і музычны педагог; адзін з пачынальнікаў беларускай гітарнай школы[1]. Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Прафесар (2018).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1979 годзе Гомельскае музычнае вучылішча, затым Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе гітары ў 1984 годзе і асістэнтуру-стажыроўку ў 1993 годзе.
У 1984—1988 гадах выкладаў у Маладзечанскім музычным вучылішчы. З 1988 года працуе на кафедры струнных народных шчыпкова-ўдарных інструментаў. У 2012 годзе прысвоена вучонае званне «дацэнт». З 2018 года — прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Лаўрэат I Рэспубліканскага конкурсу імя І. Жыновіча (1987). Лаўрэат міжнародных конкурсаў.
Творчую дзейнасць пачаў як артыст Белдзяржфілармоніі ў 1989 годзе. У рэпертуары арыгінальныя творы для гітары беларускіх кампазітараў (Г. Гарэлавай, В. Кузняцова, А. Літвіноўскага, Я. Паплаўскага, Дз. Яўтуховіча), многія якіх упершыню прагучалі ў выкананні Яўгена Грыдзюшкі, класічнай і сучаснай замежнай музыкі (І. Альбеніс, Л. Ераўэр, Х. Радрыга, Ф. Тарэга), пералажэнні музычнай класікі (у т.л. твораў І. С. Баха).
Праяўляе сябе як цікавы і разнапланавы музыкант, які валодае віртуознасцю, тонкім густам, разнастайным рэпертуарам. Яго сольныя канцэрты праходзяць таксама і за мяжой у т.л. ў Маскоўскай, Санкт-Пецярбургскай, Кіеўскай філармоніі. Шырокі рэпертуар змяшчае як класічныя творы розных эпох, так і сучасную музыку многіх напрамкаў.
Аўтар шматлікіх апрацовак і пералажэнняў для гітары, т.л. беларускай старадаўняй музыкі 16—17 ст. (п’есы «Полацкага сшытка», «Віленскай табулатуры» і інш.). Піша і выконвае ўласныя сачыненні. Яго п’есы карыстаюцца папулярнасцю ў гітарыстаў, выконваюцца на розных конкурсах і ў канцэртах.
Шматгадовая канцэртная дзейнасць, запісы ў фонды Белтэлерадыёкампаніі (больш за 2-х гадзін), вопыт саліста і ансамбліста, валоданне вялікім рэпертуарам, абумовіла высокі ўзровень выкладання, творчы падыход да педагагічнай працы.
З’яўляецца адным з вядучых выкладчыкаў спецыяльнага класа гітары, а таксама ансамбля ў БДАМ. За гады працы ён падрыхтаваў звыш 30 спецыялістаў, канцэртных выканаўцаў і выкладчыкаў вышэйшай кваліфікацыі. Яго выпускнікі працуюць у вядучых творчых калектывах Рэспублікі Беларусь, выкладаюць у музычных школах, ССНУ і ВНУ краіны і за мяжой. Падрыхтаваў больш 20 лаўрэатаў міжнародных конкурсаў, многія з якіх неаднаразовыя пераможцы прэстыжных творчых спаборніцтваў у розных краінах свету.
Выдаў некалькі зборнікаў уласных твораў для гітары, таксама з’яўляецца аўтарам перакладаў для гітары сола і ансамбля гітарыстаў. Зрабіў шэраг выканальніцкіх рэдакцый твораў Г. Гарэлавай — «Два зімовых эстампа» для гітары сола (2015), сюіты «Сем элегія Лі Бо» для гітары і ўдарных (2016), сюіты «Біблейскія матывы» для гітары сола (2016), твора А. Літвіноўскага «Intavolatura» і інш.
З’яўляецца шматразовым пераможцам Міжнароднага інтэрнэт-конкурсу кампазітараў, пішучых для гітары (2011—2019).
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Музыка для гитары [Ноты]: репертуарный сборник / Евгений Гридюшко. — Минск : Услуга, 2015.
Зноскі
- ↑ БЭ ў 18 т. Т. 5. С. 478
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыдзюшка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- gitara.by (руск.)
- Асобы
- Нарадзіліся 6 жніўня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Акцябрскім раёне
- Выкладчыкі Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Музыканты Беларусі