Эрых Людэндорф
Эрых Фрыдрых Вільгельм Людэндорф | |
---|---|
Erich Friedrich Wilhelm Ludendorff | |
Нараджэнне |
9 красавіка 1865[1][2][…] |
Смерць |
20 снежня 1937[3][1][…] (72 гады) |
Месца пахавання | |
Жонка | Margarethe Ludendorff[d] і Мацільда Людэндорф[d] |
Партыя | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | Першая сусветная вайна[5], ваенная справа[5], палітыка[5] і мемуарная літаратура[d][5] |
Аўтограф | |
Ваенная служба | |
Гады службы | 1883 — 1918 |
Прыналежнасць | Германская імперыя |
Род войскаў | Германская імперская армія |
Званне | |
Бітвы | Першая сусветная вайна |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Э́рых Людэндо́рф (ням.: Erich Friedrich Wilhelm Ludendorff; 9 красавіка 1865, Крушэўня, паблізу Познані — 20 снежня 1937, Тутцынг, Баварыя) — нямецкі вайсковец і палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і памешчыкаў. Скончыў кадэцкі корпус (1881).
З 1894 года служыў у Генштабе. У 1908—1912 гадоў начальнік аператыўнага аддзела Генштаба.
У перыяд 1-й сусветнай вайны 1914—1918 гадоў спачатку обер-кватэрмайстар 2-й арміі, з 23 жніўня да лістапада 1914 года — начальнік штаба 8-й арміі, начальнік штаба Усходняга фронту (з лістапада 1914 года) і 1-ы генерал-кватэрмайстар штаба вярхоўнага камандавання (са жніўня 1916). З’яўляючыся непасрэдным памагатым генерала П. Гіндэнбурга, Людэндорф са жніўня 1914 года фактычна кіраваў дзеяннямі на Усходнім фронце, а з жніўня 1916 года — дзеяннямі ўсіх узброеных сіл Германіі; укараняў у краіне рэжым вайсковай дыктатуры. У сакавіку—ліпені 1918 года беспаспяхова спрабаваў неаднаразовымі наступленнямі зламаць супраціў англа-французскіх войскаў на Заходнім фронце. 26 кастрычніка 1918 года выйшаў у адстаўку; пасля заключэння перамір’я ў лістападзе 1918 года эмігрыраваў у Швецыю.
Вясной 1919 года вярнуўся ў Германію і стаў лідарам найбольш крайніх контррэвалюцыйных колаў, быў актыўным удзельнікам Капаўскага путчу 1920 года. Цесна зблізіўшыся з нацыянал-сацыялістамі, у лістападзе 1923 года ўзначаліў разам з А. Гітлерам путч у Мюнхене, які скончыўся правалам. У 1924 годзе быў абраны дэпутатам Рэйхстага ад Нацыянал-сацыялісцкай партыі.
Быў прыхільнікам дактрыны неабмежаванай «татальнай вайны» і бязлітаснага задушэння выступленняў працоўных мас. Аўтар мемуараў і шэрагу ваенна-тэарэтычных прац.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Walter Otto Julius Görlitz Erich Ludendorff // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Erich Ludendorff // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Людендорф Эрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118574841 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эрих Людендорф. БСЭ (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрых Людэндорф
- Нарадзіліся 9 красавіка
- Нарадзіліся ў 1865 годзе
- Нарадзіліся ў Велікапольскім ваяводстве
- Памерлі 20 снежня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Мюнхене
- Пахаваныя ў Баварыі
- Члены НСДАП
- Генералы пяхоты (Германія)
- Узнагароджаныя Крыжом Ваенных заслуг (Аўстра-Венгрыя)
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Крыжа Свабоды
- Кавалеры Вялікага крыжа Жалезнага крыжа
- Асобы
- Нарадзіліся ў Крушэўні
- Памерлі ў Тутцынгу
- Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
- Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа