Шышабангма
Выгляд
Шышабангма | |
---|---|
кіт. 希夏邦马峰 | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 8 027 м |
Адносная вышыня | 2 897 м |
Размяшчэнне | |
28°21′08″ пн. ш. 85°46′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Гімалаі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шышабангма (кіт.: 希夏邦马峰, Xīxiàbāngmǎ Fēng) — чатырнаццатая па вышыні гара свету, самая нізкая сярод васьмітысячнікаў (8027 м).
З тыбецкай мовы назва гары перакладаецца, як «вяршыня над травяной далінай». Кітайская назва фанетычна паўтарае тыбецкую. Назва гары на санскрыце — Госаінтан, што азначае «святое месца». Шышабангма размешчана ў Тыбеце, у некалькіх кіламетрах ад мяжы з Непалам. Гэта адзіны васьмітысячнік, які цалкам размешчаны на тэрыторыі Кітая. Доступ замежнікаў у гэты раён доўгі час быў вельмі абмежаваным. Першае ўзыходжанне на вяршыню здзейсніла 2 мая 1964 кітайская экспедыцыя на чале з Сю Цзінам. Першае зімовае ўзыходжанне здзейснілі Пётр Мараўскі і Сімонэ Мора 14 студзеня 2005 года.