Анапурна
Выгляд
Анапурна | |
---|---|
непальск.: अन्नपुर्ण | |
Краіна | |
Горная сістэма | Гімалаі |
Найвышэйшы пункт | 8091 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анапурна — горны масіў і вяршыня ў горнай сістэме Гімалаяў. Вышыня 8091 м.
Анапурна I з'яўляецца адным з чатырнаццаці васьмітысячнікаў і дзясятай паводле вышыні вяршыняй Зямлі. Першае пакарэнне адбылося 3 чэрвеня 1950 года групай французскіх альпіністаў (Марыс Герцаг, Луіс Лашэналь). Гэта было першае паспяховае пакарэнне васьмітысячніка.