Перайсці да зместу

Цэментная прамысловасць Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цэментная прамысловасць Беларусі — найважнейшая галіна прамысловай вытворчасці Беларускай эканомікі, складае 12,8 % валавой прадукцыі (2001). Працуе на мясцовай сыравіне (мел. мергель, гліна; 15 радовішчаў, запасы 718 млн т). Штогод выпускаецца каля 4,5 млн тон цэменту. Беларускі цэмент экспартуецца ў Польшчу, Літву, Украіну, Расію і інш.

Цэмент вырабляюць у Гродзенскай і Магілёўскай абласцях: найбуйнейшы ВРУП «Беларускі цэментны завод» (Касцюковічы), ВРУП «Крычаўцэментнашыфер» і ААТ «Красносельскбудматэрыялы» (Ваўкавыскі раён), што вырабляе высакаякасны цэ- мент, шыфер, вапна, азбестацэментныя трубы. Доля дзяржавы ў статутных фондах кампаній складае 97-98 %.[1]

Праектная магутнасць 1-й чаргі ВРУП «Беларускі цэментны завод» 1,2 млн т, тут упершыню ў сусветнай практыцы выкарыстоўваецца «сухі» спосаб вытворчасці цэменту з пераўвільготненай сыравіны. З-за спаду ў будаўніцтве магутнасці цэментных заводаў Беларусі выкарыстоўваецца на 84 % (2002). Выпускаюць портландцэмент маркі М 400, М 500 і вышэй.

Вытворчасць цэментнай прамысловасці Рэспублікі Беларусь[2]
год 1985 1990 1995 1996 1997 1998 1999 2000 2001 2002 2003 2011 2013 2015 2017
тыс. т 2119 2258 1235 1467 1876 2035 1998 1847 1803 2171 2472 4606 5057 4638 4490

Патрэбнасці цэментных заводаў у торфабрыкеце складаюць каля 300 тыс. т у год, рэальна ж выкарыстоўваюць каля 100 тыс. т, але нават такая патрэбнасць паскарае расход неўзнаўляльнага прыроднага рэсурсу.

Ужо з пачатку 2014 года на беларускі рынак хлынулі сотні тысяч тон расійскага цэменту. Такім чынам, у выніку недальнабачнай палітыкі мадэрнізацыі, недастатковай маркетынгавай прапрацоўкі рынку на перспектыву, цэментная галіна Беларусі апынулася на мяжы банкруцтва. Сумарныя страты трох цэментных заводаў у 2018 у параўнанні з мінулым годам выраслі больш чым у два разы і склалі Br220 млн.[3]

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т., Т. 18. Кн.2: Рэспубліка Беларусь / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — С. 328. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.