Уладзімір Дзмітрыевіч Патапейка
Уладзімір Дзмітрыевіч Патапейка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вацлаў Жэброўскі | ||||||
Пераемнік | Марк Рэпінскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1907 |
||||||
Смерць |
14 снежня 1941 |
||||||
Партыя | УКП(б) (1926) |
Уладзі́мір Дзмі́трыевіч Патапе́йка (1907, в. Гарожа, Магілёўская губерня — 14 снежня 1941, Саратаў) — дзеяч УКП(б), 3-ы сакратар ЦК КП(б) Беларусі. Уваходзіў у склад асобай тройкі НКУС СССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1907 годзе ў вёсцы Гарожа Магілёўскай губерні Цяпер гэта Асіповіцкі раён Беларусі. У 1925 годзе ўступіў у УКП(б).
1934—1935 адказны інструктар ЦК КП(б) Беларусі. У 1935 годзе — сакратар камітэта КП(б) Беларусі Гомельскага механічнага шклозавода. З чэрвеня 1937 года сакратар Жыткавіцкага раённага камітэта КП(б) Беларусі. З 20 чэрвеня па 25 кастрычніка 1937 года 3-і сакратар і член Бюро ЦК КП(б) Беларусі[1]. Гэты перыяд адзначаны ўваходжаннем у склад асобай тройкі, створанай па загаду НКУС СССР ад 30 ліпеня 1937 года № 00447[2] і актыўным удзелам у сталінскіх рэпрэсіях[3].
З кастрычніка 1937 па жнівень 1938 года начальнік Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК Беларускай ССР.
Завяршальны этап
[правіць | правіць зыходнік]Арыштаваны 11 жніўня 1938 года. Лячыўся ў магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы[4]. Асуджаны 29 мая 1940 года ВКВС СССР па арт. 69, 24, 70 КК БССР (шкодніцтва, тэрор) да 15-ці гадоў пазбаўлення волі ў ППЛ і 5-ці гадоў паражэння ў правах. Адбываў пакаранне ў Саратаўскай турме № 12, дзе памёр 14 снежня 1941 года.
Рэабілітаваны 25 снежня 1954 года ВКВС СССР[5].
Зноскі
- ↑ Пастанова I-го пленума ЦК КП(б) Беларусі
- ↑ Составы троек в 1937−1938 годах // Сайт Nkvd.memo.ru
- ↑ Сталинский план по уничтожению народа: Подготовка и реализация приказа НКВД № 00447 «Об операции по репрессированию бывших кулаков, уголовников и других антисоветских элементов» // Архив Александра Н.
- ↑ Георгий Тарнавский, Валерий Соболев, Евгений Горелик Куропаты: Следствие продолжается // Москва, 1990, «Юридическая литература», ISBN 5-7260-0305-5 Архівавана 1 жніўня 2012.
- ↑ Владимир Потапейко // Сайт Nekropole.info