Цэнтральны камітэт КПБ
Камуністычная партыя Беларусі Беларускія секцыі РКП(б) — КП(б)ЛіБ — КПБ — КПЗБ |
Гісторыя партыі |
Арганізацыя КПБ |
Цэнтра́льны камітэ́т Камуністы́чнай па́ртыі Белару́сі — вышэйшы орган Камуністычнай партыі Беларусі ў перыяд паміж з'ездамі ў 1924—1991 гады.
Абіраўся з'ездам КПБ ва ўстаноўленым iм колькасці членаў і кандыдатаў у члены ЦК. Па меры росту шэрагаў КПБ, маштабаў і складанасці задачаў колькасць членаў ЦК павялічвалася.
У сваёй дзейнасці кіраваўся Праграмай і Статутам КПСС, рашэннямі з'ездаў КПСС і КПБ, пленумаў ЦК КПСС.
Пленумы ЦК КПБ склікаліся не радзей за адзін раз у чатыры месяцы.
Упершыню ЦК Кампартыі Беларусі быў абраны 14 мая 1924 года на VIII з'ездзе КП(б)Б у складзе 25 членаў і 7 кандыдатаў у члены ЦК.
Да стварэння ЦК вышэйшымі кіраўнічымі органамі Кампартыі Беларусі былі: Цэнтральнае бюро КП(б)Б, Цэнтральны камітэт КП(б)ЛіБ, Часовае беларускае бюро ЦК РКП(б).
Паўнамоцтвы
[правіць | правіць зыходнік]ЦК КПБ ўзначальваў усю дзейнасць рэспубліканскай партыйнай арганізацыі па ажыццяўленню палітыкі партыі, арганізоўваў выкананне дырэктыў ЦК КПСС, кіраваў абласнымі, гарадскімі і раённымі партыйнымі арганізацыямі, правяраў іх працу, заслухоўваў справаздачы абкамаў, гаркамаў і райкамаў, ажыццяўляў падбор і расстаноўку кіруючых кадраў.
Пад кіраўніцтвам ЦК КПБ праводзіў сваю працу ЦК ЛКСМБ.
ЦК КПБ накіроўваў працу рэспубліканскіх дзяржаўных і грамадскіх арганізацый працаўнікоў праз партыйныя групы ў іх, зацвярджаў рэдактараў рэспубліканскіх друкаваных партыйных органаў, якія працавалі пад яго кантролем, склікаў з'езды КПБ, даваў справаздачу перад імі і ЦК КПСС.
Бюро ЦК
[правіць | правіць зыходнік]Для кіраўніцтва працай партыі паміж Пленумамі ЦК абірае Бюро ЦК КПБ.
Сакратарыят ЦК
[правіць | правіць зыходнік]Для кіраўніцтва паўсядзённай працай, пераважна для арганізацыі праверкі выканання партыйных рашэнняў і падбору кадраў пленумамі абіраўся Сакратарыят ЦК КПБ.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Центральный комитет ЦК КПБ // Белорусская ССР:Краткая Энциклопедия — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1979. — Т. 1. — С. 717. — 768 с.