Таццяна Аляксееўна Рудэнка
Таццяна Аляксееўна Рудэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 снежня 1953 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Муж | Юрый Васілевіч Рудэнка |
Род дзейнасці | мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва |
Месца працы | |
Жанр | габелен, батык, ювелірная справа і станковы жывапіс[d] |
Вучоба | |
Член у |
Таццяна Аляксееўна Рудэ́нка (22 снежня 1953, г. Тбілісі, Грузія) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1976 годзе Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава, у 1976—1982 гадах выкладала ў ім. У 1986—2009 гадах працавала на Віцебскім камбінаце «Мастацтва». Удзельніца мастацкіх выстаў з 1976 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года.
Жыве ў Віцебску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен, батык), займаецца афармленнем сцэн, ювелірным мастацтвам, станковым жывапісам.
Асноўныя працы (у сааўтарстве з Ю. Рудэнкам): габелены «Лістапад», «Зямля» (1987), «Камета», «Цень ад вясёлкі», «Зацьменне», «Стагоддзі», «Азёрны край» (1993); дэкарацыі для тэатра «Вячэрні паказ» (1983), «Урачыстая» (1986), «Кветка папараці» (1987), «Залацістая» (1989); бацікі «Першыя кветкі» (1981), «Бэз» (1990), «Японская акацыя», «Планета» (1991), «Усход» (1992), «Сусвет», «Белая ноч», «Палявыя кветкі» (1994); працы ў змяшанай і аўтарскай тэхніцы «Пачатак» (1988), «Хмара» (1989), «Сухія кветкі» (1991), «Зімовы сон», «Ліпеньская ноч», «Далёкі востраў» (1992), «Апошні ліст», «Код жыцця» (1995); трыпціх «Іерусалім» (2007); мноства ювелірных вырабаў, у тым ліку сімвалічныя пёры — прызы журналістам ІІІ Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар».
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Віцебскім мастацкім музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Епархіяльным музеі ў г. Катавіцы (Польшча).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з мастаком Юрыем Васілевічам Рудэнкам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. В. Шамшур. Рудэнкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Руденко // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.). — Мн.: БелЭн. — ISBN 978-985-11-0463-1.
- Рудэнка Таццяна Аляксееўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Таццяна Рудэнка // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі; аўт. уступ. У. Андрэйчанка; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 112. — На беларус. і англ. мовах.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 22 снежня
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Тбілісі
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Мастакі-габеленісты Беларусі
- Ювеліры Беларусі