Сяргей Мікалаевіч Малінін
Сяргей Мікалаевіч Малінін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч Ціхан Кісялёў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 (26) чэрвеня 1907 ці 31 мая 1907 |
||||||
Смерць | 20 мая 1972 (64 гады) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Сярге́й Мікала́евіч Малі́нін (13 чэрвеня (31 мая) 1907, Мінск — 20 мая 1972) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Старшыня Дзяржплана БССР (1953—1965), Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (1955—1958), доктар эканамічных навук, прафесар. Аўтар навуковых прац па эканоміцы і планаванні народнай гаспадаркі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 чэрвеня (31 мая) 1907 года ў Мінску.
У 1929 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1938 годзе — Маскоўскі планавы інстытут Дзяржплана СССР.
У 1928—1936 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам і загадчыкам сектарам эканомікі Інстытута арганізацыі і аздараўлення працы Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў.
З 1936 года і да пачатка Вялікай Айчыннай вайны — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР і намеснік дырэктара па навуковай частцы.
У гады Вялікай Айчыннай вайны — палітрук роты, камісар батальёна, намеснік камандзіра стралковага палка па палітчасці.
У 1944—1946 гадах — лектар палітупраўлення Беларускай ваеннай акругі.
У 1946—1947 гадах — дырэктар Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР.
З 1947 года — на працы ў ЦК КП(б)Б: намеснік начальніка ўпраўлення прапаганды і агітацыі, загадчык аддзела планавых, фінансавых і гандлёвых органаў.
У 1953—1965 гадах займаў пасаду Старшыні Дзяржплана БССР. Адначасова ў 1955—1958 гадах — намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР.
У 1966—1969 гадах — рэктар Беларускага інстытута народнай гаспадаркі.
З 1969 года — загадчык кафедры палітэканоміі БДУ.
У 1949—1952 гадах — кандыдат, у 1952—1966 гадах — член ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1958—1966), Вярхоўнага Савета БССР (1951—1959).
Памёр 20 мая 1972 года. Пахаваны ў Мінску.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Экономика Белорусской ССР и перспективы ее развития: учебник. Мн., 1960 (в соавторстве);
- Народное хозяйство Белоруссии на современном этапе: учебник. Мн., 1964;
- Экономическая история БССР: учеб. пособие / под ред. С. Н. Малинина и К. И. Шабуни. Мн., 1969.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 26 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся 31 мая
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 20 мая
- Памерлі ў 1972 годзе
- Пахаваныя ў Мінску
- Члены КПСС
- Выпускнікі БДУ
- Дактары эканамічных навук
- Выкладчыкі БДУ
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Старшыні Дзяржплана БССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Члены ЦК КПБ
- Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
- Рэктары БДЭУ