Утвораны 20 жніўня 1924 года як Каменскі сельсавет у складзе Багушэўскага раёнаАршанскай акругіБССР. Цэнтр — вёска Каменка. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Стайкі, сельсавет перайменаваны ў Стайкаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Багушэўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Стайкаўскага сельсавета 16 населеных пунктаў[2]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Клюкаўскага (3 населеныя пункты: вёскі Чарняўскія, Сармацк і Слабада) і Межаўскага (11 сельскіх населеных пунктаў у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Світанак-Орша»: вёскі Аланцьева, Дубніцы, Каменка, Канавалава, Лужкі, станцыя Лужкі, Ляснічыя, Монькава, Свістуны, Стайкі і Стапурэва) сельсаветаў[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў.
↑Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 54. — 248 с. — 10 000 экз.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.