Утвораны 20 жніўня 1924 года як Чэрніцкі сельсавет у складзе Віцебскага раёна Віцебскай акругіБССР. Цэнтр — маёнтак Чэрніца. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Замасточча, сельсавет перайменаваны ў Замастоцкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года ў складзе Багушэўскага раёна БССР. 8 ліпеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 12 лютага 1935 года сельсавет у складзе адноўленага Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Пліскага сельсаветаБешанковіцкага раёна перададзена вёска Царкавішча[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 15 населеных пунктаў[2]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шапечынскага сельсавета[3].
↑Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
↑Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 43. — 248 с. — 10 000 экз.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Замастоцкі (да 1924 года Чэрніцкі) сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках
Замастоцкі (да 1924 года Чэрніцкі) сельсавет у Віцебскім раёне (1924—1931)