Перайсці да зместу

Саскія ван Эйленбюрх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саскія ван Эйленбюрх
нідэрл.: Saskia van Uylenburgh
Род дзейнасці мастачка
Дата нараджэння 1612
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 1642(1642-06-14)[2][1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне кальвінізм[3]
Бацька Rombertus van Uylenburgh[d][1]
Муж Рэмбрант
Дзеці Цітус ван Рэйн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Рэмбрандт, «Бюст маладой жанчыны», 1634 год.

Саскія ван Эйленбюрх (Эйленбург; нідэрл.: Saskia van Uylenburgh, МФА: [ˈsɑskijaː vɑn ˈœylə(n)ˌbʏrx]; 2 жніўня 1612, Леўвардэн - 14 чэрвеня 1642, Амстэрдам) — жонка нідэрландскага мастака Рэмбранта ван Рэйна, намаляваная на шматлікіх яго карцінах і малюнках.

Нарадзілася ў Леўвардэне, дачка мясцовага бургамістра, адваката і навукоўца, шляхетнага гараджаніна Ромбертуса ван Эйленбурга. У сям'і было восем дзяцей, з іх чацвёра дачок, Саскія - самая малодшая.

У 12 гадоў згубіла маці, яшчэ праз пяць гадоў - бацьку. Ва ўзросце 21 года яна прыязджае ў Амстэрдам у госці да стрыечнай сястры Алцье, якая была замужам за прапаведнікам Іаганам Карнелісам Сільвіусам. Ён быў знаёмы з Рэмбрантам, які ў 1633 годзе стварыў афорт з яго партрэтам. Відаць, там і пазнаёміліся Рэмбрант і Саскія. 10 чэрвеня 1634 яны абвянчаліся ў амстэрдамскай царкве Аўдэкерк, сведкам быў Іаган Карнеліс Сільвіус. На цырымоніі прысутнічалі стрыечны брат Саскіі Хендрык ван Эйленбург з жонкай Марыяй ван Эйк і сястра Саскіі Тыцыя з мужам.

У 1639 Рэмбрант змог набыць новы дом на вуліцы Сінт-Антонісбрэстрат за 13000 гульдэнаў, куды і пераехаў разам з жонкай (цяпер там размешчаны Дом-музей Рэмбранта). Трое іх дзяцей (Рамбертус і дзве Карнеліі) памерлі неўзабаве пасля нараджэння. 22 верасня 1641 г. быў ахрышчаны іх сын Цітус. У наступным годзе Саскія памерла ва ўзросце 30 гадоў (верагодна, ад туберкулёзу) і была пахавана ў Аўдэкерк.

Зноскі

  1. а б в г ECARTICO Праверана 4 ліпеня 2023.
  2. Saskia Uylenburgh — 2009.
  3. ECARTICO Праверана 22 верасня 2023.