Кальвінізм
Рэфармацыя |
Рухі і дэнамінацыі
Ключавыя падзеі
|
Кальвіні́зм — кірунак пратэстантызму, які ўзнік у перыяд Рэфармацыі ў XVI ст.
Асновы веравучэння і культу сфармуляваў французскі тэолаг Жан Кальвін (1509—1564). Як рэлігійная сістэма кальвінізм склаўся ў Жэневе (Швейцарыя), адкуль распаўсюджваўся па Еўропе. Падзяляе галоўныя палажэнне пратэстанцызму пра апраўданне верай. Адметная рыса кальвінісцкай тэалогіі — вучэнне пра наканаванне. Паводле яго, Бог загадзя абраў адных людзей на выратаванне, іншых на пагібель. Даведацца пра свой лёс да Страшнага Суда немагчыма, аднак гэта не азначае пасіўнасці: чалавек павінен паверыць, што Хрыстос выратаваў менавіта яго і даказаць гэта сваім жыццём і энергічнай дзейнасцю. Для гэтага дастаткова выконваць штодзённую працу, поспех у якой — адзнака абранасці. У кальвінісцкай этыцы ўвасобіліся каштоўнасці новага часу: прагматызм, працавітасць, жыццёвая актыўнасць. Кальвінізм займае самастойную пазіцый ў адносінах да дзяржавы, аж да прызнання права супраціўлення тырану, які пераступае запаведзі Бога. Царква ў кальвінізме мае дэмакратычны лад: святары выбіраюцца вернікамі. Паслядоўна здзейснены прынцып таннай царквы: у кальвінскім зборы няма алтароў, абразоў, аргана, свечак. Набажэнства ідзе на роднай мове, галоўную ролю адыгрывае чытанне Бібліі, пропаведзь, спяванне псалмоў. 3 7 хрысціянскіх таінстваў захаваліся хрышчэнне і прычасце. Кальвінізм існуе ў выглядзе самастойных рэлігійных арганізацый евангелічна-рэфармацкіх цэркваў, прэсвітэрыянства і кангрэгацыяналізму. Найбольш распаўсюджаны ў ЗША, Вялікабрытаніі і яе былых калоніях і дамініёнах, Нідэрландах, Швейцарыі.
Сучасны кальвінізм існуе ў трох формах — прэсвітарыянства, рэфармацтва, кангрэгацыяналізм.
Вядомыя кальвінскія зборы ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]- Кальвінскі збор (Кухцічы)
- Кальвінскі збор (Койданава)
- Кальвінскі збор (Слуцк)
- Кальвінскі збор (Асташын)
- Кальвінскі збор (Заслаўе)
- Кальвінскі збор (Дзераўная)
- Кальвінскі збор (Смаргоні)
- Кальвінскі збор (Ізабелін) — тут была рэзідэнцыя кальвінскага суперінтэнданта (біскупа), адбываліся кальвінскія сіноды ўсёй Літвы.
- Некаторыя касцёлы былі перададзены кальвіністам, але потым зноў сталі каталіцкімі храмамі (напрыклад, касцёл ва Уселюбе)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кальвинизм // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Кальвінізм // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 359. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Calvinism Index Архівавана 8 ліпеня 2011. — матэрыялы пра кальвінізм (англ.)
- Кальвинизм в Беларуси // Рэфармацкае багаслоўе для Беларусі Архівавана 11 студзеня 2023. (руск.)