Савава кніга
| ||
Савава кніга. XI век | ||
Матэрыял | пергамен | |
---|---|---|
Тэхніка | чарніла | |
Памеры | 17 × 13 см | |
РДАСА, Масква | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Са́вава кні́га — кірылічны стараславянскі арнаментаваны рукапіс, няпоўны тэкст кароткага евангелля-апракаса. Утрымлівае 166 аркушаў пергамена фарматам 17x13 — 17x14 см рознага часу; найбольш каштоўныя найстаражытнейшыя лісты 25—153 і 166 (датуюцца XI стагоддзем). Рукапіс названы па імені пісца — святара Савы, двойчы ўпамянутага ў прыпісках да тэксту (на лл. 51а і 56а, «поп Савва писал»).
Мяркуюць, што кніга была перапісана з глагалічнага арыгінала . Найстаражытнейшая частка — з паўночна-ўсходняе Балгарыі, астатнія лісты ўсходнеславянскага (меркавана кіеўскага) паходжання. Кніга была ўласнасцю Сяродкінскага манастыра пад Псковам, пазней трапіла ў бібліятэку маскоўскай сінадальнай тыпаграфіі, цяпер захоўваецца ў РДАСА пад шыфрам ф. 381, № 14. Рукапіс некалькі разоў рэстаўрыраваўся; рэстаўрацыя сярэдзіны XX стагоддзя была хутчэй шкоднай, пасля праведзенай тады чысткі пергамена амаль знік кінаварны тэкст, а пры пераплёце былі пераблытаныя лісты.
Рукапіс быў адкрыты і ўпершыню выдадзены (урыўкамі) І. І. Сразнеўскім (1868). Навуковае выданне ажыццявіў В. М. Шчэпкін (1903; перавыдадзена ў Грацы ў 1959). У 1999 годзе кніга выдадзена факсімільна (у чорна-белым выкананні).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саввина книга. Древнеславянская рукопись XI, XI—XII и конца XIII века. Часть I: Рукопись. Текст. Комментарии, М.: Индрик, 1999. ISBN 5-85759-102-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- V. Ščepkin, Savvina kniga, SPb. 1903 Архівавана 16 красавіка 2016. сканы факсіміле В. Н. Шчэпкіна 1903 года выдання на kodeks.uni-bamberg.de