Росквіт (часопіс)
«Росквіт» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Галоўны рэдактар | Паўлюк Шукайла |
Заснавана | 1927 |
Спыненне публікацый | 1928 |
Палітычная прыналежнасць | Беларуская літаратурна-мастацкая камуна[d] |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | Мінск |
Тыраж |
«Росквіт» — літаратурна-мастацкі часопіс, орган «Беларускай літаратурна-мастацкай камуны». Выдаваўся са снежня 1927 да красавіка 1928 у Мінску на беларускай мове. Рэдактар П. Шукайла. Выйшлі 2 нумары.
Тэматыка
[правіць | правіць зыходнік]Арыентаваўся на маскоўскі ЛЕФ (Левы фронт мастацтва), футурызм, творчасць У. Маякоўскага. Пад уплывам камуністычнай ідэалогіі і эстэтыкі канструктывізму літаратары «Росквіт» абсалютызавалі функцыянальна-палітычныя і вытворча-прапагандысцкія аспекты мастацтва, адмаўлялі каштоўнасць эмацыянальнага зместу, лірычнасці і ўмоўнасці паэтычных вобразаў, практыкавалі тэлеграфна-інфарматыўны і кінематаграфічна-мантажны стыль у паэзіі, прозе і публіцыстыцы. Часопіс друкаваў раннія вершы П. Броўкі, вершы і прозу Я. Скрыгана (пад псеўд. Відук), П. Шукайлы, А. Канановіча (пад псеўд. А. Атава), У. Прыбыткоўскага, Ю. Лявоннага, аповесць А. Гародні «Варта на Рэйне». У нарысе П. Шукайлы «Літаратурнае сёння», інш. палемічных артыкулах дапускаліся грубыя выпады супрапь лірычнай паэзіі С. Ясеніна, У. Жылкі, П. Труса, Я. Пушчы, С. Дарожнага, А. Вольнага, Т. Кляшторнага.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Конан, У. «Росквіт» / Уладзімір Конан // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 121.