Перайсці да зместу

Павел Корчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Корчык
Імя пры нараджэнні Язэп Каэтанавіч Лагіновіч
Род дзейнасці палітык, публіцыст
Дата нараджэння 14 (26) лютага 1891
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1940(1940-04-15) (49 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Гелена Марковіч[d]
Дзеці Марыя Марковіч-Лагіновіч[d]
Месца працы
Партыя
Член у
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Па́вел Ко́рчык, сапраўднае імя Іосіф (Язэп) Каэтанавіч Лагіновіч(14 (26) лютага 1891, в. Заўшыцы, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць15 красавіка 1940, Мінская турма) — беларускі нацыянальны дзеяч, удзельнік Слуцкага збройнага чыну. Пасля Рыжскага міру 1921 года адзін з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі, ад якой пазней кааптаваны ў склад Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Падпольшчык у Заходняй Беларусі.

У 1907 годзе скончыў Слуцкае гарадское вучылішча. Да 1912 года настаўнічаў на Капыльшчыне. У 1910 годзе ўваходзіў у групу прыхільнікаў Капыльскай філіі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). У 1912 годзе мабілізаваны ў расійскае войска, удзельнік Першай cусветнай вайны. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі актывіст беларускага вайсковага руху, абраны старшынёй беларускага камітэта жаўнераў артылерыйскай батарэі 12-й арміі. Удзельнік З’езда беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту ў Віцебску ў снежні 1917 года. У 1918—1919 гадах камісар мястэчка Круговічы. Улетку 1920 года, з вяртаннем бальшавікоў, узначаліў «народны маёнтак» у вёсцы Старыца[1].

Удзельнік Слуцкага збройнага чыну, пісар 2-й роты 1-га Слуцкага палка[1].

Удзельнікі канферэнцыі прадстаўнікоў беларускіх леварадыкальных арганізацый у Вольным горадзе Данцыгу. Злева направа Палута Бадунова, Леапольд Родзевіч, Павел Корчык (Язэп Лагіновіч). 1923 г.

У траўні 1921 года, пасля вяртання з Дарагускага лагера для інтэрнаваных — у Вільні, супрацоўнік беларускіх выданняў. Адзін з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА) у 1922 годзе, у гэты ж час (да 1923 года) быў сябрам Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Рэдактар газеты «Наш Сцяг», а пасля яе забароны газеты «Вольны Сцяг»[1]. Як сябра БРА ў 1923 годзе кааптаваны ў склад Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Першы сакратар Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ).

Улетку 1924 года, пасля ўдзелу ў V кангрэсе Камінтэрнаberu ў Маскве, арыштаваны польскай дэфензівай ў Стоўпцах. З дапамогай партызанаў вызвалены, збег у БССР, дзе працаваў у Бюро дапамогі КПЗБ пры ЦК КП(б)Б у апараце КПЗБ[2][1]. Пэўны час выкладаў у Менскай школе КПЗБ.

З жніўня 1925 года зноў у Заходняй Беларусі, на падпольнай рабоце па лініі КПЗБ. Арганізатар нелегальнай нарады ў Сопаце ў жніўні 1925 года. З восені 1925 года да лютага 1936 года палітычны сакратар ЦК КПЗБ; са снежня 1925 года да 1929 года член Палітбюро ЦК КПП і прадстаўнік ЦК КПЗБ у ЦК КПП. У траўні 1928 года на пасяджэнні ЦК КПП арыштаваны ў Берліне нямецкай паліцыяй як савецкі агент ды высланы ў СССР. У снежні 1933 года зноў на пэўны час вяртаецца ў Заходнюю Беларусь, дзе працуе на нелегальным становішчы як савецкі рэзідэнт у структурах Камуністычнай партыі Польшчы і КПЗБ[1]. Публікаваўся ў часопісе «Бальшавік» (орган ЦК КПЗБ), «Nowy Przegląd» (орган ЦК КПП), «Бальшавік Беларусі» (орган ЦК КП(б)Б), газетах «Еднасць», «Родная страха», «Наша будучыня».

19 лютага 1935 года Арыштаваны НКУС БССР у Менску як «агент агент польскай палітычнай паліцыі» і 25 чэрвеня асуджаны на 5 гадоў лагераў. Адбываў пакаранне ва Ухтапечлагуberu (Комі АССР). 15 сакавіка 1938 года «тройкай» УНКВД па Архангельскай вобласці прыгавораны да расстрэлу «за контррэвалюцыйную агітацыю сярод зняволеных». Па невядомых прычынах прысуд не выканалі. У 1938 годзе адмысловым канвоем вернуты ў Менск. 26 кастрычніка 1939 года Ваенным трыбуналам прыгавораны да расстрэлу за «шпіянаж на карысць польскай і германскай разведслужбаў». Памёр у турме[3]. Пасмяротна рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 31 жніўня 1955 года[4].