Мікалай Мікалаевіч Пунін
Мікалай Мікалаевіч Пунін | |
---|---|
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, журналіст, мастацкі крытык, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 16 (28) лістапада 1888[1][2] ці 28 лістапада 1888[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 жніўня 1953[3][1][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ганна Андрэеўна Ахматава і Anna Arens[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Мікалаевіч Пунін (руск.: Никола́й Никола́евич Пу́нин; 16[28] лістапада 1888 — 21 жніўня 1953) — расійскі і савецкі гісторык мастацтва, мастацкі крытык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Гельсінгфорсе (Хельсінкі) ў 1888 годзе. Выпускнік Царскасельскай гімназіі 1907 года, вучыўся ў Інакенція Аненскага. Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт у 1914 годзе. З 1913 па 1916 год — супрацоўнік часопіса «Апалон», дзеля якога яму нават давялося пакінуць ўніверсітэцкую кар’еру. У 1913—1934 гадах працаваў у Рускім музеі, пасля рэвалюцыі — камісар пры Рускім музеі і Дзяржаўным Эрмітажы.
У 1918—1919 гадах загадваў Петраградскім выяўленчым мастацтвам Наркамасветы. Разам з У. Маякоўскім, В. Брыкам і Э. Шталбергам уваходзіць у рэдакцыйны савет газеты «Мастацтва камуны» (кастрычнік 1918 года). У 1927 годзе ўзначаліў аддзяленне і стварыў экспазіцыю найноўшых плыняў у мастацтве Рускага музея.
Намеснік дырэктара Ленінградскага Дзяржаўнага Інстытута Мастацкай Культуры, пазней — прафесар Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры Усерасійскай Акадэміі Майстэрстваў.
У 1934 годзе звольнены з Рускага музея.
Аўтар кніг «Японская гравюра» (1915), «Андрэй Рублёў» (1916), «Татлін» (1921). У 1920 годзе выйшла кніга «Сучаснае мастацтва» (цыкл лекцый), у 1927—1928 гг. — «Найноўшыя плыні ў рускім мастацтве». Рэпрэсаваны ў 1949—1953 гадах. Загінуў у зняволенні (Абезьскі лагер). Пасмяротна рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Зноскі
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Пунин Николай Николаевич // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ Rusakova A. Nikolay Punin // Punin, Nikolay // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T070089
- Асобы
- Нарадзіліся 28 лістапада
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Хельсінкі
- Памерлі 21 жніўня
- Памерлі ў 1953 годзе
- Памерлі ў Комі
- Памерлі ў СССР
- Выкладчыкі Інстытута імя Рэпіна
- Выкладчыкі СПбДУ
- Выпускнікі Царскасельскай гімназіі
- Выпускнікі гістарычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта