Макруха
Макруха | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Gomphidius Fr. 1836 | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
|
Макру́ха, Макрэц[1] (Gomphidius) — род грыбоў сямейства макрухавыя (Gomphidiaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пладовае цела грыба — шапка на ножцы — буйное або сярэдніх памераў, мяккамясістае. Шапка слізістая або сухая, лускаватая, рознага колеру. Слізістае або валакністае пакрывала звязвае шапку з ножкай. Ножка цыліндрычная, з прыкметным кольцам. Гіменафор пласціністы, пласцінкі тоўстыя, рэдкія, зыходныя. Споры авальнападоўжаныя, гладкія.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Род мае шырокае распаўсюджванне, асабліва ў паўночнай умеранай вобласці, і налічвае 10 відаў[2]. Пашыраны ў Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца макруха пурпуровая, макруха ружовая і макруха яловая. Растуць на зямлі ў хвойных лясах. Пладаносяць у жніўні—верасні.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]- Gomphidius borealis — Сібір
- Gomphidius flavipes
- Gomphidius glutinosus — Еўропа
- Gomphidius maculatus
- Gomphidius mediterraneus
- Gomphidius oregonensis
- Gomphidius pseudoflavipes — Паўночная Амерыка
- Gomphidius roseus — Макруха ружовая — Еўропа
- Gomphidius subroseus — Паўночная Амерыка
- Gomphidius viscidus
Спажыванне
[правіць | правіць зыходнік]Ядомыя грыбы.
Зноскі
- ↑ Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
- ↑ Kirk PM, Cannon PF, Minter DW, Stalpers JA. (2008). Dictionary of the Fungi (10th ed.). Wallingford: CABI. p. 289. ISBN 978-0-85199-826-8.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Колас С. Макруха // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 543. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 274. — 588 с., іл. — 10 000 экз.