Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 4—10 см, пукатая, пазней уціснутая ў сярэдзіне, з апушчаным ўніз краем, гладкая, слізістая. Колер шапкі цёмна-карычневы, шаравата-карычневы або шаравата-ліловы. Мякаць добра развітая, белая, у ножцы жаўтаватая, унізе ярка-жоўтая, без асаблівага паху. Ножка даўжынёй 5—10 см і 1—2 см у дыяметры, суцэльная, укрытая слоем слізі, белая, унізе жаўтаватае. На ножцы маецца слізістае кольца і, часам, чарнаватыя лускавінкі. Пласцінкі дугападобныя, тоўстыя. Колер пласцінак спачатку белаваты, пазней становіцца шэра-карычневым або пурпурова-карычневым. Споры верацёнападобнай формы, гладкія, цёмна-пурпурова-бурага колеру.
Умоўна ядомы грыб. У ежу выкарыстоўваецца пасля стараннага адварвання.
Расце ў хвойных (пераважна яловых) і змешаных з елкай лясах. Утварае мікарызу з елкай, зрэдку — з хвояй. Пладовыя целы з'яўляюцца ў чэрвені—кастрычніку, часам вялікімі групамі.
Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 69. — 192 с. — 60 000 экз.