Перайсці да зместу

Леанід Ібрагімавіч Друян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Ібрагімавіч Друян
Дата нараджэння ліпень 1944[1] (80 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Ібрагім Леанідавіч Друян
Род дзейнасці урач, пульманолаг, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды

Леанід Ібрагімавіч Друян (нар. 1944, Каменец) — беларускі ўрач-пульманолаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1974), дацэнт. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2001).

Паходжанне і дзяцінства

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і партызанскага ўрача Ібрагіма Друяна і яго жонкі Марыі Лявонцьеўны, партызанскай медыцынскай сястры, ў ліпені 1944, калі яго бацькі з групай былых партызанаў былі адпраўлены ў Камянецкі раён для аднаўлення разбуранай гаспадаркі. Па дарозе вырашана было заначаваць у адной з вёсак, дзе засталося некалькі хат, але яшчэ ў дарозе пачаліся роды, якія прыняў сам малады бацька[2].

З 1952 года сям’я пераехала з Камянецкага раёна ў Гомель. Леанід вучыўся ў школе № 2, дзе і пазнаёміўся з будучай жонкай Ганнай[3].

Прафесійная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, пасля якога Л. Друян служыў ва Узброеных сілах СССР. Там лейтэнант Друян абагульніў клінічныя назіранні па купіраванні прыступаў параксізмальнай тахікардыі ў палявых умовах. Намаганні афіцэра заўважылі і ўзнагародзілі медалём «За воінскую доблесць», а яго даследаванні апублікавалі ў «Ваенна-медыцынскім часопісе»[3].

Пасля заканчэння аспірантуры абараніў кандыдацкую дысертацыю «Рэаграфічны  (руск.) метад даследавання ў ацэнцы кравазвароту і дыхання ў хворых вострай пнеўманіяй»[3].

Заняў пасаду старшага выкладчыка, а пазней — загадчыка кафедры медыцынскай падрыхтоўкі Гомельскага кааператыўнага інстытута. У той жа самы час працаваў па сумяшчальніцтве лекарам-тэрапеўтам ў шпіталі[3].

Вышэйшая атэстацыйная камісія СССР прысвоіла яму навуковае званне дацэнт, а міністр аховы здароўя СССР узнагародзіў значком «Выдатнік аховы здароўя»[3].

З 1990 года Л. Друян стаў галоўным урачом Гомельскага абласнога шпіталя інвалідаў Айчыннай вайны, які некалі 20 гадоў узначальваў яго бацька. З прыходам Леаніда Ібрагімавіча шпіталь стаў інтэнсіўна развівацца, былі пабудаваны новыя карпусы, адчынены новыя аддзяленні і кабінеты. Пры ім — у 2006 годзе — 2006 — шпіталь стаў срэбным прызёрам міжнароднага конкурсу сярод шпіталёў СНД[4].

  • жонка Ганна Іванаўна Друян — урач-лабарант і кіраўнік хімічнай лабараторыі Гомельскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі
    • сын Аляксандр (нар. 1974) — урач-рэаніматолаг, арганізатар аховы здароўя[5]
    • сын Андрэй (нар. 1968) — эканаміст, бізнесмен, кандыдат эканамічных навук[5]

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Леанід Друян — аўтар дзесяткаў навуковых і метадычных работ, апублікаваных у беларускіх і замежных выданнях. Так, «Вышэйшая школа» ў 1992 годзе выпусціла яго кнігу «Кароткі тэрміналагічны слоўнік для медыцынскіх сясцёр», дзе медыцынскія тэрміны ўпершыню выкладзены на беларускай мове[6][3].

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Быў дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання, старшынёй Гомельскага аддзялення Беларускай асацыяцыі ўрачоў-арганізатараў аховы здароўя, членам прэзідыума Гомельскага абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя, членам вучонага савета Гомельскага медыцынскага універсітэта, членам прэзідыума абласной ветэранскай арганізацыі[3].

Зноскі