Перайсці да зместу

Ібрагім Леанідавіч Друян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ібрагім Леанідавіч Друян
Дата нараджэння 9 мая 1916(1916-05-09)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 1988(1988-10-04)[1] (72 гады)
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Леанід Ібрагімавіч Друян
Род дзейнасці урач, ваенны ўрач, медыцынскі адміністратар, фтызіятр, хірург, таракальны хірург
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «Партызану Айчыннай вайны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Ібрагім Леанідавіч Друян (1916, Еўпаторыя — 1988) — беларускі медык, выкладчык[3]. Кандыдат медыцынскіх навук (1959). Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1964).

Нарадзіўся ў 1916 годзе ў горадзе Еўпаторыя. Армянін, з сялян[3].

У часы Вялікай Айчыннай вайны

[правіць | правіць зыходнік]

З 1936 па 1941 гады І. Л. Друян быў студэнтам Днепрапятроўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Заканчэнне інстытута супала з нападам фашысцкай Германіі на СССР. З першых дзён вайны Ібрагім Леанідавіч трапіў у дзеючую армію. У 1941 годзе ён начальнік эвакаадзялення корпуснага шпіталя 72 ППС, начальнік санітарнай службы 193 АПБ Кіеўскага ўмацаванага раёна. У адным з баёў у верасні 1941 года І. Л. Друян трапіў у палон, а пасля ў Славуцкі лагер для ваеннапалонных[4].

У маі 1942 года праз дапамогу падпольнай групы Фёдара Міхайлава  (руск.) І. Друяну ўдалося збегчы з палону, усталяваць сувязь з партызанамі і з 1942 па 1944 год, да злучэння з часцямі Чырвонай Арміі[4], І. Л. Друян з’яўляўся начальнікам санітарнай службы партызанскай брыгады № 99 імя Д. Ц. Гуляева[3].

Пасляваенны час

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вызвалення тэрыторыі БССР ад нямецка-фашысцкіх акупантаў І. Л. Друян з 1944 года працаваў загадчыкам райздраўаддзелам, галоўным урачом бальніцы, загадчыкам паліклінікі, начальнікам медыцынскай службы і хірургам, начальнікам шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны[3].

З 1960 па 1969 год яго дзейнасць цесна звязана з Гомельскім дзяржаўным педагагічным інстытутам імя В. П. Чкалава, дзе ён працаваў старшым выкладчыкам, а з 1961 года — дацэнтам кафедры натуральнага асяроддзя пражывання[3].

З 1980 года на заслужаным адпачынку. Памёр 4 кастрычніка 1988 года і быў пахаваны на гомельскіх могілках «Асаўцы»[5].

  • жонка Марыя Лявонцьеўна Друян, народжанай Вежнавец (1921-) — медыцынская сястра[6]
    • сын Леанід (1944 —) — медык, кандыдат медыцынскіх навук[6]
      • унук Аляксандр (1974 —) — урач-рэаніматолаг, арганізатар аховы здароўя[6]
      • унук Андрэй (1968 —) — эканаміст, бізнесмен, кандыдат эканамічных навук[6]

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

На Гомельшчыне Друян адзін з першых пачаў праводзіць рэзекцыі лёгкіх у хворых на туберкулёз. Больш за тое, на базе шпіталя арганізаваў рэспубліканскія навукова-практычныя канферэнцыі. Паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю «Хірургічная анатомія кораня лёгкага ў хворых лёгачная на туберкулёз»[7]. Вышэйшая атэстацыйная камісія СССР прысвоіла яму Навуковае званне дацэнта, а Вярхоўны Савет БССР — высокае ганаровае званне «Заслужаны ўрач БССР»[8].

І. Л. Друяну належаць 25 навукова-практычных работ[5].

Літаратурная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Напісаў ваенныя мемуары «Клятву стрымалі», двойчы выдадзеныя ў Мінску (1975, 1987 гг.)[5]

Баявы шлях Ібрагіма Леанідавіча адзначаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені і медалямі «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені і «За перамогу над Германіяй»[3].

Зноскі

  • Друян И. Л. Клятву сдержали. — Мн.: Беларусь, 1975.
  • Династия Друян // Медицинские династии Беларуси : биографические очерки. — Минск, 2012. — С. 4—13 : фото.
  • Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1971. — Т. 4. — С. 519—520. (В содержании: Друян І. Л.)