Каталанская мова
Каталонская (валенсійская) мова | |
---|---|
Саманазва | català [kətə'la], valencià [vəlen'sja] |
Краіны | Іспанія, Францыя, Італія, Андора |
Рэгіёны | Каталонія, Валенсія, Балеары, Арагон, Мурсія, Усходнія Пірэнеі, горад Альгера |
Афіцыйны статус | Андора, Каталонія, Балеарскія астравы, Валенсія |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Institut d’Estudis Catalans; Academia Valenciana de la Llengua |
Агульная колькасць носьбітаў | 9,9 млн |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацініца (каталонскі алфавіт) |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | кат 290 |
ISO 639-1 | ca |
ISO 639-2 | cat |
ISO 639-3 | cat |
ISO 639-6 | iren |
WALS | ctl |
Ethnologue | cat |
Linguasphere | 51-AAA-e |
LINGUIST List | cat |
ABS ASCL | 2301 |
IETF | ca |
Glottolog | stan1289 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Катала́нская мо́ва (Català; таксама пашырана назва катало́нская мо́ва) — адна з раманскіх моў, уваходзіць у склад ібера-раманскай падгрупы. Родная мова каталонцаў.
Пашырана ў Іспаніі (аўтаномныя вобласці Каталонія, Валенсія, Балеарскія астравы), Францыі (гістарычная вобласць Русільён, дэпартамент Усходнія Пірэнеі), Андоры і ў г. Альгера (востраў Сардзінія, Італія). У Валенсіі каталонская мова называецца таксама валенсійскай (valencià).
Мае 2 групы дыялектаў: усходнюю (барселонскі, балеарскі, русільёнскі, альгерскі) і заходнюю (лерыданскі, валенсійскі).
У фанетыцы складаны кансанантызм, варыятыўнасць фанем, у марфалогіі і лексіцы блізкасць да аксітанскай (правансальскай) мовы.
Асаблівасць каталанскай мовы — наяўнасць асаблівых форм абвеснага ладу (vaig cantar — «я спяваў»). У сінтаксісе і лексіцы моцны ўплыў іспанскай мовы.
Першыя помнікі пісьменнасці датуюцца 11—12 ст. З сярэдзіны 13 ст. развіваецца літаратурная мова, у яе аснове барселонскі дыялект. Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіта.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каталанская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 169.
- Нарумов Б. П. Каталанский язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990. — С. 215.
- Нарумов Б. П. Каталанский язык // Языки мира: Романские языки. — М.: Academia, 2001. — С. 492—517. — ISBN 5-87444-016-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]