Зорка (Шаркаўшчынскі раён)
Выгляд
Вёска
Зорка
|
Зо́рка[1] (трансліт.: Zorka, руск.: Зорька) — вёска ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Германавіцкага сельсавета.
Да 3 кастрычніка 1959 года вёскі Астабожа, Рэдзькі і Сініцы ўваходзілі ў склад Сцефанполлеўскага сельсавета Дзісенскага раёна[2], да 21 кастрычніка 1959 года знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Шаркаўшчынскага раёна, з 21 кастрычніка 1959 года ў складзе Германавіцкага сельсавета Шаркаўшчынскага раёна[3].
У 1964 годзе годзе вёскі Астабожа, Рэдзікі і Сініцы былі аб’яднаны ў адну вёску Зорка[4].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр (Алесь) Эдмундавіч Адамковіч (нар. 1977) — беларускі журналіст, філолаг, краязнавец.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 3 кастрычніка 1959 г. Аб скасаванні Дзісненскага раёна Маладзечанскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх