Перайсці да зместу

Дзісенскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзісенскі раён
Краіна  Беларуская ССР
Статус Раён
Уваходзіць у Вілейская вобласць (1940—1944), Полацкая вобласць (1944—1954), Маладзечанская вобласць (1954—1959)
Адміністрацыйны цэнтр Дзісна
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 3 кастрычніка 1959
Плошча 800 км²
Дзісенскі раён на карце

Дзі́сенскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР у 1940—1959 гг. Адміністрацыйны цэнтр — горад Дзісна.

Раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці БССР пасля скасавання Дзісенскага павета. Плошча 800 км². 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 12 сельсаветаў: Дворышчанскі, Заазерыцкі, Каралеўскі, Краснагорскі, Ліпацінскі, Мікалаёўскі, Млынароўскі, Прасёлкавіцкі, Турчынскі, Чаронкаўскі, Шанціраўскі і Язненскі. З 20 верасня 1944 года Дзісенскі раён у складзе Полацкай вобласці. Станам на 1947 год у складзе раёна 1 горад і 560 сельскіх населеных пунктаў. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Дворышчанскі, Заазерыцкі, Каралеўскі, Краснагорскі, Ліпацінскі, Млынароўскі, Прасёлкавіцкі, Чаронкаўскі, Шанціраўскі сельсаветы, Турчынскі сельсавет перайменаваны ў Сцефанполлеўскі, утвораны Завуццеўскі, Малінаўскі і Туркоўскі сельсаветы[1]. 10 сакавіка 1958 года ў склад раёна з Пліскага раёна перададзены Старынкаўскі сельсавет.

Раён скасаваны 3 кастрычніка 1959 года, горад Дзісна, Мікалаёўскі, Сцефанполлеўскі і Туркоўскі сельсаветы перададзены ў склад Мёрскага раёна, Завуццеўскі, Малінаўскі, Старынкаўскі, Язненскі сельсаветы, 8 населеных пунктаў Мікалаёўскага сельсавета (Галамысль I, Галамысль II, Донькі, Лугі, Пазікі, Салаўі, Ціханава і Шышкі) і 8 населеных пунктаў Сцефанполлеўскага сельсавета (Венсанполле, Красная Гара, Латышы, Лебядзінец, Мамонаўка, Мішальмонты, Пнёва і Саўлукі) — у склад Пліскага раёна, 31 населены пункт Сцефанполлеўскага сельсавета (Астабожы, Бальнова, Вінцэнтава, Гузоўка, Заламанне, Іванава, Казікі, Казуліна, Канцы, Красная Горка, Крыстынова, Курылава, Людвінова, Ляскова, Малышы, Мураўка, Мурашчына, Погары, Рэдзькі, Рэенполле, Сініцы, Смейна, Фантазія, Чарапы, Ямна I, Ямна II, Ямна III, Ямна IV, Ямна V, Ямна VI, Яськава) — у склад Шаркаўшчынскага раёна[2].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 3 кастрычніка 1959 г. Аб скасаванні Дзісненскага раёна Маладзечанскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  • Дзісенскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.