Гісторыя Таджыкістана
Першымі дзяржавамі на тэрыторыі Таджыкістана сталі Бактрыя і Сагдыяна. Да 1220 года тэрыторыя ўваходзіла ў розныя імперыі і дзяржавы. З 1220 да 1370 года тэрыторыя Таджыкістана была ў складзе Мангольскай імперыі Чынгісхана. Неўзабаве была заснаваная Усходняя Бухара — ханства, якое займала тэрыторыі сучасных Таджыкістана і Узбекістана. У сярэдзіне XIX стагоддзя Усходняя Бухара стала часткай Расійскай імперыі. У 1924 годзе па нацыянальнай прыкмеце былі ўтвораныя асобныя Туркменская ССР, Узбекская ССР і Таджыкская АССР у складзе апошняй. Ад 1929 года Таджыкістан — самастойная саюзная рэспубліка са сталіцай у горадзе Сталінбад, якому ў 1961 годзе была вернутая гістарычная назва — Душанбэ. Незалежнасць абвешчана 9 верасня 1991 года, але неўзабаве ў краіне пачалася грамадзянская вайна паміж урадам і ісламісцкай апазіцыяй. Заканчэнне вайны ў 1997 годзе адбылося пры садзейніцтве Расіі — апазіцыя была ўключана ва ўрад, а Эмамалі Рахмон застаўся прэзідэнтам.
Найстаражытны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Да эпохі ранняга (ніжняга) палеаліту ў Таджыкістане ставяцца стаянкі Кульдара, Ханака II, Обі-Мазары-6 (600—900 тыс. г. н.), Кашкурган-1 (400—500 тыс. г. н.), Каратау I і Лахуты I (каля 300—200 тыс. г. н.)[1]. На аснове мікраіндустрыі Кульдары (каля 900 тыс. г. н.) фармавалася індустрыя ранняга і сярэдняга палеаліту Таджыкістана[2].
На стаянцы Ханака III выяўлены дакладныя сляды прымянення агню — агмені адкрытага тыпу, якія датуюцца ўзростам 180—240 тыс. гадоў. Для стаянкі Дустам на плато Харгушан атрымана тэрмалюмінесцентная дата 71,5 ± 15,6 тыс. гадоў[3].
На стаянцы Худжы самы старажытны мусцьерскі культурны пласт датуецца ўзростам 42110+2440/-1870 г. н. У ім знойдзены зуб Khudji 1[4], які на думку А. А. Зубава і Э. Трінкауса належаў ня неандэртальцу, а архаічнаму Homo sapiens sapiens.
Да верхняга палеаліту ставяцца стаянкі Шугноу і Харкуш. Геаметрычныя мікраліты дамінавалі на мезалітычных стаянках Туткаул, Ак-Таньгі, Обі-Кіікаў.
Старажытная гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Бактрыя
[правіць | правіць зыходнік]Бактрыя — гістарычная вобласць на сумежных тэрыторыях Узбекістана, Таджыкістана і Афганістана паміж горным ланцугом Гіндукуша на поўдні і Ферганскай далінай на поўначы. Сталіцай краіны быў горад Бактрыі на тэрыторыі паўночнага Афганістана. Бактрыйцы размаўлялі на вымерлай бактрыйска-іранскай мове, якая належыць да індаеўрапейскай моўнай сям’і. Бактрыя была месцам арыйскага засялення да падзелу арыйскіх плямёнаў на іранскія і індыйскія, а таксама месцам нараджэння зараастрызму.
Была падпарадкавана Персідскаму царству пры цары Кіры, стаўшы адной з сатрапій. Пазней уваходзіла ў дзяржаву Аляксандра Македонскага і дзяржаву Селеўкідаў. Каля 255 да н.э. на гэтых землях утварылася самастойнае Грэка-Бактрыйскае царства. У 2 ст. да н.э. заваявана тахарамі, затым атрымала назву Тахарыстан. У 139 да н.э. краінай авалодалі кушанскія плямёны, і яна ўвайшла як цэнтральная вобласць у Інда-Скіфскую імперыю, якая праіснавала да 450, калі яе захапілі эфталіты (белыя гуны).
Сагдыяна
[правіць | правіць зыходнік]Сагдыяна (Согд) — яшчэ адна краіна, у склад якой уваходзілі большая частка Узбекістана і Сагдыйская вобласць Таджыкістана. Назва Согд упершыню згадваецца ў свяшчэннай кнізе «Авесце». Мяркуюць, што гэта слова мела наступныя значэнні: «свяшчэнны», «запалены» або «чысты». У VIII стагоддзі да нашай эры тут была заснавана сталіца дзяржавы — Мараканда.
У 329—327 да н.э.[5] насельніцтва Согда на чале са Спітаменам (забіты ў 327 да н.э.[5]) аказала зацятае супраціўленне Аляксандру Македонскаму. Аляксандр Македонскі аб’яднаў Сагдыяну і Бактрыю ў адну сатрапію, кіраваць якой быў прызначаны Філіп. Па некаторых даных, Кіропаль (Істараўшан) быў пераназваны ў Александрыю Эсхату (Александрыя Крайняя) Аляксандрам Македонскім.
Пасля смерці Аляксандра Македонскага (323 да н.э.) праз 2 гады паводле пагаднення ў Трыпарадысе Сагдыяна разам з Бактрыяй дасталася сатрапу Арыі Стасанору[6]. У 305 годзе да н.э. гэтыя ўладанні былі заваяваны царствам Селеўкідаў. У сярэдзіне III ст. да н.э. гэта сатрапія была ператворана Дыядотам у Грэка-бактрыйскае царства, якое праіснавала да II стагоддзя.
Пасля падзення Ахеменідаў
[правіць | правіць зыходнік]З 550 па 330 гг. да н. э. на тэрыторыі Цэнтральнай Азіі пануе Ахеменідская імперыя, у склад якой уваходзілі Бактрыя, Согд, Вялікі Харэзм, Маргіана і тэрыторыя сака-масагетаў. У 330 годзе да н.э. сюды прыйшла армія Аляксандра Македонскага. У гэты час сатрап Бес абвясціў сябе новым персідскім царом, а мясцовыя плямёны арганізавалі абарону Бактрыі і Сагдыяны. На працягу 329—327 да н.э. шла цяжкая барацьба за Сярэднюю Азію, уключаючы сучасны Таджыкістан. Каля Палітымета плямёны нават перамаглі адзін з атрадаў Аляксандра, аднак грэка-македонская армія ў рэшце рэшт заваявала значную частку Сярэдняй Азіі. Для замацавання грэчаскай улады Аляксандр ажаніўся з Раксанай, дачкой мясцовага ўладара Аксіярта.
Пасля смерці цара Аляксандра ў 323 годзе яго імперыя распадаецца. Таджыкістан уваходзіць у склад дзяржавы Селеўкідаў. Аднак затым з-за ўнутранага палітычнага крызісу, каля 250 да н.э, намеснікам (эпархам) Бактрыі Дыядотам заснавана Грэка-Бактрыйскае царства ў выніку адасаблення сярэднеазіяцкіх тэрыторый. Праз стагоддзе гэта царства захапілі масагеты, і паміж 140—130 да н.э. яно перастала існаваць. На яго месцы ўзнікла Кушанскае царства.
Сярэднявечча
[правіць | правіць зыходнік]Эфталіты
[правіць | правіць зыходнік]У IV стагоддзі адбываецца аб’яднанне ўсходнеіранскіх плямён у Эфталіцкае царства. Эфталіты пакараюць значную частку Сярэдняй Азіі, Афганістана, паўночна-заходняй Індыі і ўсходняга Туркестана (цяпер тэрыторыя Кітая). У пачатку V ст. яны разгарнулі ваенныя дзеянні супраць дзяржавы Сасанідаў, якую прымусілі плаціць сабе даніну, у 460-я г. пакарылі паўночна-заходнюю Індыю. Эфталіцкае аб’яднанне было нетрывалым і распалася пад ударамі войск індыйскіх, сасанідскіх і цюркскіх войскаў: у Індыі ў 530-я г., у Сярэдняй Азіі і Афганістане ў 560-я г. Пасля тэрыторыя Таджыкістана пераходзіць да Сасанідаў.
Ісламскі перыяд
[правіць | правіць зыходнік]У VII стагоддзі рэгіён пакараюць арабы. З гэтага перыяду ў Таджыкістане пачынаецца распаўсюджванне ісламу. На працягу наступных стагоддзяў краіна знаходзілася пад уладай розных мусульманскіх дынастый: Амеяды, Абасіды, Тахірыды, Сафарыды, Саманіды. Ісмаіл Самані, прадстаўнік апошняй дынастыі, заснаваў у 875 годзе сваю дзяржаву з цэнтрам у горадзе Бухара. Пры ім навука, мастацтва і культура таджыкскага народа дасягнула высокага ўзроўню. Дзяржава Саманідаў праіснавала больш за 100 гадоў мірным жыццём, што спрыяла росквіту ў ім гарадоў, рамёстваў, развіццю земляробства і гандлю, горнай справы.
У IX—X стагоддзях прайшло завяршэнне працэсу фарміравання таджыкскага народа і яго першай незалежнай дзяржаўнасці. Але паступова феадальныя звады і частыя набегі цюркскіх качэўнікаў расхістаў аслабілі Саманідскую дзяржаву, якая ў 999 годзе пала пад ударамі цюркамоўных плямёнаў. На яго развалінах заснавалі сваю магутнасць дынастыі Караханідаў (на поўначы) і Газневідаў (на поўдні)[7].
Мангольскі перыяд
[правіць | правіць зыходнік]У 1215 годзе манголы пачалі вайну супраць Кара-кіданскага ханства, перамогшы якое, яны ўсталявалі мяжу з харэзмшахам Мухамадам ібн Текешам. Харэзмшах Ургенча правіў велізарнай мусульманскай Харэзмскай дзяржавай, якая працягнулася ад Паўночнай Індыі да Каспійскага і Аральскага мораў, а таксама ад сучаснага Ірана да Кашгарыі. Яшчэ ваюючы з імперыяй Цзінь, Чынгісхан пасылаў да харэзмшаха паслоў з прапановай саюза, аднак апошні вырашыў не цырымоніцца з мангольскім прадстаўнікамі і загадаў пакараць смерцю.
У 1219 годзе, прайшоўшы Сямірэчча, мангольская армія напала на квітнеючыя гарады Сярэдняй Азіі. Пад ударамі войскаў Чынгісхана палі гарады Атрар і Сыгнак на Сырдар’і, Хаджэндзі і Каканд у Ферганскай даліне, Джэнд і Ургенч на Амудар’і і Самарканд і Бухара. Паводле даных кітайскага паломніка Чан Чуня, ад 400 000-га насельніцтва горада Самарканд засталося ў жывых ўсяго толькі 50 000.
У 1220, падчас распаду Мангольскай імперыі, утварыўся Чагатайскі улус. Аднак гэта дзяржава праіснавала толькі да 1370, калі яе захапіў Тамерлан. Яго нашчадкі кіравалі Сярэдняй Азіяй да пачатку XVI стагоддзя.
Новы час
[правіць | правіць зыходнік]З 1501 года ў рэгіёне пачынаецца перыяд панавання цюркскай дынастыі Шэйбанідаў. У пачатку XVII іх выцясняе дынастыя Аштарханідаў. У 1740 годзе Бухарскае ханства заваяваў іранскі шах Надзір. Пасля яго смерці да ўлады прыйшлі прадстаўнікі дынастыі Мангытаў, абразуючы Бухарскае ханства.
У 1867 годзе бухарская дзяржава становіцца васалам Расійскай імперыі. У 1885 годзе на тэрыторыі сучаснага Таджыкістана адбылося буйное паўстанне супраць падатковай палітыкі бухарскага эмірата. У царскі перыяд на тэрыторыі Таджыкістана з’явіліся першыя публічныя бібліятэкі — у 1910 годзе яны былі адкрыты ў Ура-Цюбэ, Джызаке, Хаджэнце, Ката-Кургане.
У 1916 быў неўраджай, Туркестану пагражаў голад. Акрамя таго, 2 ліпеня ўрад Расійскай імперыі прыступіў да мабілізацыі мусульман у войска на тылавыя працы. У адказ на гэта ў Худжандзе ўспыхнула стыхійнае паўстанне, якое потым перакінулася ў іншыя гарады і раёны. Да канца года паўстанне было задушана.
Пасля падзення царскага самадзяржаўя ў сакавіку 1917 года некаторы час у Сярэдняй Азіі практычна не існавала рэальнай улады.
Савецкі перыяд
[правіць | правіць зыходнік]У лістападзе 1917 — пачатку 1918 гадоў пачалося устанаўленне савецкай улады ў Таджыкістане, якое працягнулася да 1925 года. Некаторыя таджыкі падтрымлівалі бальшавікоў, іншыя — антыбальшавіцкі рух басмачоў; у апошнім пераважалі ўзбекі, апорай якіх з’яўляліся землі ўсходняй Бухары. Частка таджыкаў аказалася міжвольна ўцягнутай ва ўзброеную барацьбу. Тысячы сялян і жывёлаводаў-качэўнікаў уцяклі з усходняй Бухары ў Афганістан, ратуючыся ад кровапраліццяў і голаду. Партызанская вайна паміж бальшавікамі і басмачамі ў Сярэдняй Азіі зацягнулася да 1942 года.
2 верасня 1920 адбылося звяржэнне бухарскага эмірата. Была створана Бухарская Народная савецкая рэспублікі. 5-ы Усебухарскі курултай Саветаў 19 верасня 1924 года прыняў рашэнне аб уваходжанні БНСР у Савецкі Саюз у якасці Бухарскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі, якая ў выніку нацыянальна-дзяржаўнага размежавання ў Сярэдняй Азіі 27 кастрычніка 1924 года была скасавана; яе тэрыторыя ўвайшла ў склад зноў утвораных Узбекскай ССР (у тым ліку ва ўтворанай ў яе складзе Таджыкскай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (Таджыкскай АССР) і Туркменскай ССР. У склад Таджыкскай АССР былі ўключаны наступныя тэрыторыі — Душанбінскі (Гісарскі), Каратэгінскі (або Гармскі, уключаючы Дарваз і Вандж), Кулябскі, Курганцюбінскі, Пенджыкенскі (уключаючы Фалгарскую воласць), Ура-Цюбінскі (уключаючы Матчынскую воласць) і Сары-Асійскі вілаяты (вобласці).
2 студзеня 1925 была створана Горна-Бадахшанскай аўтаномная вобласць, якая ўвайшла ў склад Таджыкскай АССР.
16 кастрычніка 1929 — зацверджана Дэкларацыю аб пераўтварэнні Таджыкскай АССР у Таджыкскай ССР.
Першыя дзесяцігоддзі савецкай улады ў Таджыкістане прынеслі заўважныя сацыяльныя і эканамічныя перамены. У сярэдзіне 1920-х гадоў была распачатая кампанія па ліквідацыі непісьменнасці, у канцы таго ж дзесяцігоддзя праводзіліся антырэлігійная кампанія і гвалтоўная калектывізацыя сялян, якая суправаджалася шматлікімі ахвярамі. У ходзе калектывізацыі калгасы арыентаваліся на вырошчванне бавоўніка і будаўніцтва ірыгацыйных сістэм.
Падаўленне хваляванняў, выкліканых калектывізацыяй, а таксама першапачатковы недавер савецкай улады да этнічных меншасцяў і сталінскі курс на ўзмацненне рэпрэсій у 1930-я гады выявіліся ў хвалях палітычных чыстак, якія закранулі ўсе пласты грамадства, ад высокапастаўленых службоўцаў да радавых грамадзян.
У 1931—1937 прайшло будаўніцтва Вахшскага канала і абрашэнне цалінных зямель у Паўднёвым Таджыкістане. У 1939—1941 — будаўніцтва Ферганскага і Гісарскага каналаў і абрашэнне цалінных зямель у Паўночным і Цэнтральным Таджыкістане.
- 1929, 1931, 1937, 1978 — гады прыняцця Канстытуцый у савецкім Таджыкістане.
- 1941 — пачатак дзейнасці Таджыкскага аддзялення Акадэміі Навук СССР.
- 22 чэрвеня 1941—9 мая 1945 — Вялікая Айчынная вайна, падчас якой за гераізм 54 воінаў з Таджыкістана былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.
- 1951 — пачатак дзейнасці Акадэміі Навук Таджыкскай ССР.
- 1959 — пачатак вяшчання Таджыкскага дзяржаўнага тэлебачання.
- 1961 — пачатак будаўніцтва Нурэкскай ГЭС. 1972—1979 гг. увод у дзеянне 9 агрэгатаў Нурэкскай ГЭС.
- 1975 — пачатак вытворчасці алюмінія на Таджыкскім алюмініевым заводзе ў г. Турсунзадзе.
- 22 ліпеня 1989 — прыняцце «Закона аб мове» на сесіі Вярхоўнага савета Таджыкскай ССР, наданне таджыкскай мове дзяржаўнага статусу.
- люты 1990 — беспарадкі ў Душанбэ, якія пачаліся на міжнацыянальнай глебе.
Рэспубліка Таджыкістан
[правіць | правіць зыходнік]- 9 верасня 1991 — прыняцце на сесіі Вярхоўнага Савета РТ Заявы і Пастановы «Аб дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Таджыкістан».
- 25 снежня 1991 — уступленне Рэспублікі Таджыкістан у Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД)[8].
- 2 сакавіка 1992 — уступленне Рэспублікі Таджыкістан у склад дзяржаў-членаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН).
- 5 мая 1992 — 27 чэрвеня 1997 — Грамадзянская вайна ў Таджыкістане.
- 10 кастрычніка 2000 — падпісанне Таджыкістанам Дамовы аб заснаванні ЕўрАзЭС, уступленне Рэспублікі Таджыкістан у Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва (15 чэрвеня 2001 г.) і ў Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы (14 мая 2002 г.).
- 30 кастрычніка 2000 — увядзенне нацыянальнай валюты — «самані».
- 5 кастрычніка 2009 — прыняцце новага закона РТ «Аб дзяржаўнай мове Рэспублікі Таджыкістан». 5 кастрычніка абвешчаны ў рэспубліцы як «Дзень дзяржаўнай мовы».
- 10 снежня 2012 — Таджыкістан уступіў у Сусветную Гандлёвую Арганізацыю (СГА).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ M. V. Shunkov. The earliest evidencies of human peopling of Central and Northen Asia // The earliest human migrations in Eurasia, 2009.
- ↑ Деревянко А. П. Раннепалеолитическая микролитическая индустрия в Евразии: миграция или конвергенция? // Археология, этнография и антропология Евразии 1 (25) 2006
- ↑ Вклад отдела археологии в изучение истории таджикского народа // Институт истории, археологии и этнографии им. А. Дониша Академии наук Республики Таджикистан Архівавана 16 жніўня 2016.
- ↑ Erik Trinkausa, Vadim A. Ranovc, Stanislav Lauklind Middle Paleolithic human deciduous incisor from Khudji, Tajikistan
- ↑ а б AsiaPlus Архівавана 4 лістапада 2013.
- ↑ Дыядор Сіцылійскі Гістарычная бібліятэка Кніга 18. 39.6.
- ↑ См.: Б.Гафуров Таджики. Кн.2.- Душанбе,1989.
- ↑ Постановление Верховного Совета Республики Таджикистан от 25 декабря 1991 г. № 462 О ратификации Соглашения о создании Содружества Независимых Государств Архівавана 10 лістапада 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Б. Г. Гафуров. Таджики. Книга 1 и 2. — Душанбе, 1989, 2009.
- История таджикского народа. Т. I—VI. — Душанбе, 1998—2011.
- Павел Густерин. История Ибрагим-бека. Басмачество одного курбаши с его слов. — Саарбрюккен: LAP LAMBERT Academic Publishing, 2014. — 60 с. — ISBN 978-3-659-13813-3.
- Путь Бухары и Хивы к социализму: (История Бухар. и Хорезмской Нар. Советских республик): Макет для обсуждения / Институт истории Академии наук СССР, Институт истории и археологии АН Узбекской ССР, Институт истории и археологии имени А. Дониша АН Таджикской ССР, Институт истории, археологии и этнографии АН ТССР; А. Х. Бабаходжаев, Б. И. Искандеров, А. И. Ишанов и др. — Москва: [б. и.], 1967. — 272 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гісторыя Таджыкістана
- История Таджикистана Архівавана 22 кастрычніка 2018. — Worldstory.ru, История стран мира
- История Таджикистана: Таджикистан древний и современный
- Краткая история Таджикистана
- Официальный сайт ЮНЕСКО. Список объектов Всемирного наследия в Таджикистане