Перайсці да зместу

Таджыкістан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліка Таджыкістан
Ҷумҳурии Тоҷикистон
Герб Таджыкістана
Сцяг Таджыкістана Герб Таджыкістана
Дзяржаўны гімн Таджыкістана
Дата незалежнасці 9 верасня 1991 (ад СССР)
Афіцыйная мова таджыкская — дзяржаўная
руская — мова міжнацыянальных зносін
Сталіца Душанбэ
Найбуйнейшыя гарады Душанбэ, Худжанд, Куляб, Курган-Цюбэ, Харог
Форма кіравання Рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм’ер-міністр
Эмамалі Рахмон
Кахір Расулзада
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
93-я ў свеце
142 000 км²
0,3
Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
Шчыльнасць

8 205 400 чал. (95-я)
58,1 чал./км²
ВУП
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$5,50 млрд  (131-ы)
$780
ІРЧП (2011) 0.607[1] (сярэдні) (127-ы)
Валюта Самоні (TJS, код 141)
Інтэрнэт-дамен .tj
Код ISO (Alpha-2) TJ
Код ISO (Alpha-3) TJK
Код МАК TJK
Тэлефонны код +992
Часавыя паясы +5

Таджыкістан (афіцыйная назва Рэспубліка Таджыкістан) — краіна ў Азіі, належыць да рэгіёна Сярэдняя Азія, мяжуе з Казахстанам, Узбекістанам, Кыргызстанам, Кітаем, Афганістанам. Выхаду да мораў не мае.

Першае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі сучаснага Таджыкістана заснаваў Ісмаіл Самані ў 875 годзе (цэнтрам стаў горад Бухара). Да 1220 года тэрыторыя ўваходзіла ў розныя Персідскія імперыі. Ад 1220 да 1370 года тэрыторыя Таджыкістана была ў складзе Мангольскай імперыі Чынгісхана. Неўзабаве была заснаваная Усходняя Бухара — ханства, якое займала тэрыторыі сучасных Таджыкістана і Узбекістана. У сярэдзіне 19 стагоддзя Усходняя Бухара стала часткай Расійскай імперыі. У 1924 годзе паводле нацыянальнай прыкметы былі ўтвораныя асобныя Туркменская ССР, Узбекская ССР ды Таджыкская АССР ў складзе апошняй. Ад 1929 года Таджыкістан — самастойная саюзная рэспубліка са сталіцай у горадзе Сталінбад, якому ў 1961 годзе была вернутая гістарычная назва — Душанбэ.

9 верасня 1991 года Таджыкістан аб’явіў аб сваёй незалежнасці. Выконваючым абавязкі прэзідэнта рэспублікі пасля адстаўкі Кахара Махкамава з’яўляўся Кадрыдзін Аслонаў. 21 верасня Кадрыдзін Аслонаў падпісаў указы аб зносе помніка У. І. Леніну на плошчы Азадзі ў Душанбэ і аб забароне Камуністычнай партыі Таджыкістана, а таксама наклаў арышт на яе ўласнасць. Аднак надзвычайная сесія Вярхоўнага Савета Таджыкістана 24 верасня адмяніла забарону Кампартыі, увялі надзвычайнае становішча і вымусілі К. Аслонава пайсці ў адстаўку. Дэпутаты-камуністы вылучылі на пасаду прэзідэнта Рахмона Набіева. Гэтыя дзеянні выклікалі такую ​​хвалю пратэстаў, што праз тыдзень Вярхоўны Савет змушаны быў адмяніць надзвычайнае становішча і вынесці рашэнне аб «прыпыненні» (зноў-такі часова) дзейнасці Кампартыі.

24 лістапада 1991 года адбыліся першыя ў гісторыі суверэннага Таджыкістана прэзідэнцкія выбары. Рахмон Набіеў быў вылучаны большасцю дэпутатаў Вярхоўнага Савета ў якасці кандыдата ад кіруючай Камуністычнай партыі. Набіеў выступаў за захаванне Таджыкістана ў якасці неакамуністычнай свецкай дзяржавы з развітым прамысловым і сельскагаспадарчым сектарам, з прыярытэтам у знешняй палітыцы і саюзніцкіх адносінах з былымі саюзнымі рэспублікамі, перш за ўсё з Узбекістанам, Расіяй, Казахстанам, Украінай, Кыргызстанам і Беларуссю. Яго асноўным сапернікам стаў вядомы кінарэжысёр і дысідэнтДаўлатназар Худаназараў, які быў вылучаны ад апазіцыйнай Дэмакратычнай партыі Таджыкістана і падтрыманы астатнімі апазіцыйнымі сіламі. Аб’яднаная апазіцыя, якая ўключала дэмакратычныя, нацыяналістычныя і ісламісцкія сілы выступалі за свабодны Таджыкістан са знешняй палітыкай, арыентаванай перш за ўсё на краіны Захаду і Ісламскага свету. Па выніках выбараў, Рахмон Набіеў па афіцыйных дадзеных набраў 58,52% галасоў і быў абраны прэзідэнтам Рэспублікі Таджыкістан, а Д. Худаназараў набраў 30,10% галасоў, заняўшы другое месца. Найбольшая падтрымка ў Набіева была ў рэгіёнах, якія знаходзяцца пераважна ў далінах і нізінах (Ленінабадская і Кулябская вобласці), а апазіцыю падтрымалі пераважна высакагорныя рэгіёны (Раёны рэспубліканскага падпарадкавання Таджыкістана і Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць). Апазіцыя не прызнала вынікі выбараў, абвінаваціўшы ўлады ў фальсіфікацыі вынікаў, а Р. Набіеў прынёс прысягу на Канстытуцыі Таджыкскай ССР 1978 года.

У снежні 1991 года Таджыкістан далучыўся да Алма-Ацінскай дэкларацыі пра стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а 2 сакавіка 1992 года стаў членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Грамадзянская вайна

[правіць | правіць зыходнік]

Рэпрэсіўныя меры, да якіх з самага пачатку звярнуўся ўрад Набіева, напачатку 1992 года справакавалі масавыя дэманстрацыі, якія перайшлі ў маі ва узброенныя сутыкненні. Набіеў быў вымушаны ўступіць у перамовы з апазіцыяй і пагадзіцца на фармаванне кааліцыйнага ўрада і выбары новага заканадаўчага органа, у якім Кампартыя не мела б відавочнай перавагі. Неўзабаве пасля стварэння кааліцыйнага ўрада кансерватары-камуністы распачалі ўзброеныя дзеянні супраць сіл апазіцыі на поўдні краіны. Сам Набіеў быў вымушаны хавацца ў месцы размяшчэння 201-й расійскай мотастралковай дывізіі ў Душанбэ. 7 верасня Набіеў спрабаваў вылецець у Худжанд, аднак каля аэрапорта яго картэж быў спынены добра ўзброенай групоўкай аб’яднанай апазіцыі. Пад ціскам апазіцыі і некаторых сваіх дарадцаў і набліжаных, Набіеў падпісаў заяву аб адстаўцы з пасады прэзідэнта. Выконваючым абавязкі прэзідэнта стаў старшыня Вярхоўнага Савета Акбаршо Іскандараў, які пакінуў сваю пасаду на 16-й «прымірыцельнай» сесіі Вярхоўнага Савета, якая прыняла адстаўку Набіева і абрала прадстаўніка кулябскага клана Эмамалі Рахмона старшынёй Вярхоўнага Савета. Пасада прэзідэнта была скасавана да прыняцця новай Канстытуцыі. У снежні 1993 года прэм’ер-міністр Абдумалік Абдулладжанаў падаў у адстаўку з-за нязгоды з палітыкай Э. Рахмона.


У 1994 годзе была падрыхтавана новая канстытуцыя, якая аднаўляла пасаду прэзідэнта. У лістападзе 1994 года у выніку рэферэндуму і прэзідэнцкіх выбараў, якія праходзілі адначасова, гэтая канстытуцыя была адобрана і Рахмонаў быў абраны прэзідэнтам Таджыкістана (набраў 59,54%). Выбары праходзілі з мноствам парушэнняў і толькі на тэрыторыі, якія падтрымівалі Вярхоўны Савет. Адзіным канкурэнтам Э. Рахмона на выбарах быў экс-прэм’ер А. Абдулладжанаў, якога падтрымала толькі частка аб’яднаннай апазіцыі. Прадстаўнікі «Народна-дэмакратычнай арміі Таджыкістана», якая кантралявала сталіцу, заявілі, што лічаць новае кіраўніцтва краіны «вераломным і камуністычна адыёзным» і што яны не ўпусцяць у Душанбэ новы ўрад. У пачатку снежня падраздзяленні, якія падтрымлівалі Э. Рахмона, захапілі Душанбэ, што дало магчымасць вярнуцца Вярхоўнаму Савету ў сталіцу. Атрады ісламістаў і іншых апазіцыйных груп былі выцесненыя на ўсход краіны, а частка з іх адступіла ў Афганістан. Асноўныя баявыя дзеянні перамясціліся ў гістарычныя вобласці Каратэгін (былая Гармская вобласць) і Дарваз. Дамінуючай палітычнай сілай у краіне сталі кулябцы, да ліку якіх адносіўся і прэзідэнт Э. Рахмон. Аднак сам «кіруючы» рэгіён ад праўлення прэзідэнта Рахмонп якога-небудзь большага развіцця так і не атрымаў.

У лютым—сакавіку 1995 года прайшлі выбары ў новы заканадаўчы орган, — Маджлісі Олі. Большасць абраных дэпутатаў былі выхадцамі з рэгіёна Куляб, былымі ваеннымі прапрэзідэнцкага Народнага фронту і членамі Кампартыі. Большасць прадстаўнікоў аб’яднанай апазіцыі (Партыя ісламскага адраджэння Таджыкістана, Дэмакратычная партыя Таджыкістана, Народны рух «Растахез», «Лалі Бадахшон») была не дапушчана да выбараў. У пачатку 1996 года лаяльныя ваенныя Э. Рахмона, паднялі мяцеж супраць яго і захапілі Курган-Цюбэ, за імі паднялі мяцеж угорадзе Турсунзадэ, з патрабаваннем адстаўкі высокапастаўленых чыноўнікаў урада. Рахмонаў пайшоў на саступкі мяцежнікам, а парламент Таджыкістана прыняў пастанову аб амністыі ўсім удзельнікам мяцяжу з умовай, што яны здадуць зброю.

На фоне ўзмацнення ў Афганістане ўлады талібаў 27 чэрвеня 1997 года было заключана Маскоўскан перамір’е паміж урадам Рахмонава і Аб’яднанай апазіцыяй. Ісламісты ўліліся ў дзяржаўныя структуры, уключаючы парламент і войска, што паслужыла канчаткам Грамадзянскай вайны.

Пасляваеннае развіццё

[правіць | правіць зыходнік]

Грамадзянская вайна і наступныя ганенні на супернікаў рэжыму Рахмона вымусілі сотні тысяч жыхароў пакинуць свае мясцины. Частка збегла ў ісламісцка-радыкальны Афганістан, горныя раёны Таджыкістана ці ў краіны СНД, у асноўным Расійскю Федэрацыю. Але, некаторыя палявыя камандзіры адмовіліся прызнаць мірнае пагадненне і працягнулі партызанскую барацьбу, якая працягвалася да 2010-х гадоў.

Сам Э. Рахмон, будучы на пасадзе прэзідэнта, ўступіў і узначаліў Народна-дэмакратычную партыю, ад якой балатаваўся на пасаду прэзідэнта на выбарах 1999 года. Ён атрымаў 97,6% галасоў, а яго партыя на парламенцкіх выбарах 2000 года, якая раней не набірала і 3% галасоў, атрымала 64,91%. У пасляваеннай рэспублікі вырашылі правесці яшчэ адзін канстытуцыйны рэферэндум, які павялічваў уладу Э. Рахмона і ствараў новы двухпалатны парламент. Нягледзячы на тое, што сам Э. Рахмон быў камуністаў і большасць яго прыхільнікаў таксама, у 2000-ы гады пачалася мяккая дэкамунізацыя таджыкскага грамадства. Была перайменавана большая частка вуліц, праспектаў, паркаў, сквераў, устаноў і населеных пунктаў, якія насілі імёны савецкіх дзеячаў, дэмантаваны амаль усе помнікі савецкім дзеячам, у тым ліку помнікі Уладзіміру Леніну.

Дыктатра Э. Рахмона (2000—с.ч.)

[правіць | правіць зыходнік]

Неўзабаве пасля палітычна-ваенных маніпуляцый і інтрыг Э. Рахмон пачаў умацаванне ўлады, фактычна звёўшы на нішто ролю апазіцыйных сіл, зацверджаную розными мірнымі пагадненнямі. У чэрвені 2003 года прайшоў чарговы рэферэндум па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Таджыкістана, па выніках якога Рахмонаў атрымаў магчымасць яшчэ двойчы ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, а папярэднія тэрміны абнуляліся, што цалкам падштурхнула да рэжыму аўтарытарызму. Большасць апазіцыйных лідэраў знаходзілася па-за межамі краіны, ці ў глыбокім падполлі.

Перад мясцовымі і парламенцкімі выбарамі, афіцыйныя ўлады Рахмона актыўна падрыхтоўваліся да іх: у чэрвені 2024 года быў арыштаваны экс-старшыня Дэмакратычнай партыі Саіджафар Усманзода.

У 2014 колькасць насельніцтва краіны складала 8,2 млн чалавек. Большая частка з іх таджыкі (79,9 %), потым узбекі (15,3 %), рускія (1,1 %) і кіргізы (1,1 %). Прадстаўнікі іншых этнічных групаў складаюць 2,6 % насельніцтва. Асноўная рэлігія краіны — іслам, сунізм (85 % насельніцтва), шыізм (ісмаілізм) (5 %), іншыя веравызнанні (10 %). Пісьменнасць 99,5 %. Каля аднаго млн. таджыкістанскіх мужчын працуюць за мяжой (ацэнкі 2009).

Буйнейшыя гарады: Душанбэ, Худжанд, Куляб, Курган-Цюбэ, Харог.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Таджыкістан падзяляецца на дзве вобласці (вілаяты): Сагдыйскую і Хатлонскую, адну аўтаномную — Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць і рэгіён рэспубліканскага падпарадкавання (13 раёнаў у цэнтры краіны і горад Душанбэ). Вобласці падзяляюцца на раёны (нохія), якія ў сваю чаргу дзеляцца на сельсаветы (джамааты).

Таджыкістан — аграрна-індустрыяльная краіна, адна з бяднейшых у свеце (ВУП — 15,4 млрд дол., на душу насельніцтва — 2,1 тыс. дол., 2008). Землі, прыдатныя для сельскай гаспадаркі складаюць 7 % ад плошчы краіны. Запасы карысных выкапняў вялікія, але іх распрацоўка абцяжарваецца складаным рэльефам і недастатковым развіццём шляхоў зносін.

Асноўныя крыніцы даходу — вытворчасць алюмінію (з прывазных баксітаў), бавоўны, грашовыя пераводы працоўных мігрантаў з-за мяжы (2,1 млрд дол., 2010).

Таджыкістан валодае велізарнымі гідраэнергетычнымі рэсурсамі. Выпрацоўваецца 17 млрд кВт·г электраэнергіі, эканамічна абгрунтавана выпрацоўка 172 млрд кВт·г.

Найбольш значныя ГЭС краіны — Нурэкская, Сангтудзінская-1, Байпазінская (усе — на р. Вахш), Кайракумская (на р. Сырдар’я). Будуюцца: Рагунская, Сангтудзінская-2, Дашціджумская, Шуробская.

Кіраўніцтвам краіны плануецца пачаць выкарыстоўваць энергетычныя рэсурсы рэк Зераўшан, Гунт, Пяндж.

Адносіны з Беларуссю

[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны дзяржавы ўстанавілі ў 1996 годзе. У красавіку 2000 года адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Таджыкістан. У ліпені 2001 года Прэзідэнт Рэспублікі Таджыкістан наведаў Беларусь з візітам у адказ.

У 2008, 2009 і 2010 гадах Беларусь аказвала гуманітарную дапамогу Таджыкістану.

Супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана на міжнароднай арэне носіць канструктыўны характар[удакладніць]. Таджыкістан аказвае падтрымку амаль што ўсім ініцыятывам Беларусі[калі?], выступіў сааўтарам шэрагу беларускіх рэзалюцый у ААН.

З 30 сакавіка 2011 года ў Душанбэ пачало дзейнічаць пасольства Рэспублікі Беларусь.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Рудакі (каля 860 — 941) — заснавальнік паэзіі на мове фарсі

Зноскі

  1. Human Development Report 2009: Tajikistan(недаступная спасылка). The United Nations. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2009. Праверана 18 кастрычніка 2009.
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia