Гарлачык
Гарлачык | |||||||||||||||
Гарлачык белы (Nymphaea alba) — тыпавы від роду Гарлачык. Агульны выгляд расліны з кветкамі. Парыж | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Nymphaea L., 1753 | |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
Гарлачык белы (Nymphaea alba)
| |||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||
Гл. тэкст
| |||||||||||||||
|
Гарлачык[1] (Nymphaea) — род кветкавых раслін сямейства гарлачыкавых.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя бессцябловыя травяністыя расліны з моцным гарызантальным карэнішчам і плаваючым на паверхні вады круглавата-авальным скурыстым лісцем на доўгіх чаранках. Кветкі адзіночныя, двухполыя, рознага колеру (белыя, ружовыя, блакітныя, ліловыя і інш.), дыяметрам да 30 см, на доўгіх кветаножках. Плод — падобная на гарлачык (адсюль назва роду) шматнасенная мясістая зялёная ягада.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Вядома каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў трапічным і ўмераным паясах. На Беларусі 3 дзікарослыя віды:[2] гарлачык белы або белая вадзяная лілея (Nymphaea alba), гарлачык чыста-белы (Nymphaea candida) і Nymphaea tetragona. Растуць у азёрах, вадасховішчах, у рэках з павольнай плынню на глыбіні да 2 м, нярэдка ўтвараюць зараснікі. Вядомы міжвідавыя гібрыды.
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Харчовыя, кармавыя, дубільныя, лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Карэнішча мае крухмал, алкалоід німфеін, дубільныя і іншыя рэчывы.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ База Растения Беларуси