Перайсці да зместу

Галоўная астранамічная абсерваторыя НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Галоўная астранамічная абсерваторыя НАН Украіны
50°21′50″ пн. ш. 30°29′50″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1944
Сайт mao.kiev.ua
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Галоўная астранамічная абсерваторыя Нацыянальнай акадэміі навук Украіны — ўкраінская астранамічная абсерваторыя, размешчаная ў Галасееўскім лесе ў 12 км на поўдзень ад цэнтра Кіева (адсюль паходзіць яе неафіцыйная назва — Галасееўская абсерваторыя) на вышыні 213 метраў над узроўнем мора. Заснавана 17 ліпеня 1944 года па ініцыятыве акадэміка АН УССР А. Я. Арлова. З’яўляецца заснавальнікам Украінскай Астранамічнай Асацыяцыі. У абсерваторыі ёсць філіял у Тэрсколе (Кабардзіна-Балкарыя, Паўночны Каўказ, Расія). У гонар абсерваторыі названа малая планета (15675) Галасеева.

  • Першае аддзяленне — навукова-даследчае
    • Аддзел астраметрыі і касмічнай геадынамікі
      • Лабараторыя астраметрыі
    • Аддзел атмасфернай оптыкі і прыладабудавання
    • Аддзел фізікі субзорных і планетных сістэм
    • Аддзел фізікі Сонца
      • Лабараторыя мімалётных працэсаў у зорках
    • Аддзел фізікі зорак і галактык
      • Лабараторыя фізікі галактык з актыўным зоркаўтварэннем
    • Аддзел пазагалактычнай астраноміі і астраінфарматыкі
      • Лабараторыя буйнамаштабнай структуры Сусвету
      • Лабараторыя касмічных прамянёў
  • Другое аддзяленне — навукова-навучальнае
    • Лабараторыя метадалагічнага і інфармацыйнага забеспячэння адукацыі і навукі астранамічнай
    • Астракасмічны інфармацыйна-вылічальны цэнтр
    • Рэдакцыйна-выдавецкі сектар
    • Навукова-тэхнічная бібліятэка

Інструменты абсерваторыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • вертыкальны круг Ваншаффа (D = 19 см, F = 2,5 м, астраметрыя);
  • малы сонечны тэлескоп са спектрографам (усталяваны ў 1954 годзе);
  • храмасферны тэлескоп (усталяваны ў 1957 годзе);
  • рэфлектар АЗТ-2 (D = 70 см, F=3,1 м і F=10,5 м, усталяваны ў 1959 годзе);
  • гарызантальны сонечны тэлескоп АЦУ-5 (D = 44,5 см, F = 17 м, усталяваны ў 1965 годзе);
  • гарызантальны сонечны тэлескоп АЦУ-26 (усталяваны ў 1989 годзе на піку Тэрскол);
  • двайны шырокавугольны астрограф (LEAF) фірмы Цейс (D = 40 см, F = 2 м, усталяваны ў 1975 годзе);
  • тэлескоп ТПЛ-1 (D = 1 м, F = 21 м, лазерны далямер ІСВ, усталяваны ў 1985 годзе);
  • АВР-2 (D=20 см, F=2,8 м, двухлінзавы ахрамат, дэманстрацыйны тэлескоп);
  • ДДА-двайны даўгафокусны астрограф Тэпфера-Штэйнгеля, у дадзены момант з’яўляецца музейным экспанатам (D = 40 см, F = 5,5 м, астраметрыя, усталяваны ў 1946 годзе);
  • Celestron 14 — Шміт-Кассегрэн