Перайсці да зместу

Інстытут касмічных даследаванняў НАН Украіны і ДКА Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут касмічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Украіны і Дзяржаўнага касмічнага агенцтва Украіны
Міжнародная назва Space Research Institute of the National Academy of Sciences of Ukraine and State Space Agency of Ukraine
Дата заснавання 1996
Дырэктар Алег Паўлавіч Фёдараў
Юрыдычны адрас  Украіна, 03187 Кіеў,
праспект Акадэміка Глушкова, 40, корп. 4/1
Сайт ikd.kiev.ua

Інстытут касмічных даследаванняў НАН Украіны і ДКА Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. Уваходзіць у склад Кібернетычнага цэнтра НАН Украіны. Створаны 8 красавіка 1996 года на базе аддзялення сістэм кіравання Інстытута кібернетыкі імя В. М. Глушкова НАН Украіны.

Напрамкі дзейнасці

[правіць | правіць зыходнік]
  • сонечна-зямныя сувязі і касмічнае надвор’е;
  • касмічныя інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі, метады апрацоўкі аэракасмічных дадзеных;
  • касмічнае матэрыялазнаўства;
  • распрацоўка і стварэнне перспектыўных прыбораў для касмічных даследаванняў;
  • тэорыя і метады кіравання складанымі дынамічнымі сістэмамі касмічнага прызначэння
  • Аддзел упраўлення дынамічнымі сістэмамі
  • Аддзел касмічнай плазмы
  • Аддзел касмічных інфармацыйных сістэм і тэхналогій
  • Аддзел сістэмных даследаванняў касмічнай дзейнасці
    • Неструктурная лабараторыя спадарожнікавых даследаванняў бліжняга космасу
    • Неструктурная лабараторыя ўжывання касмічных тэхналогій