Вербалоз
Вербалоз | |||||||||||||||||
Агульны выгляд дарослай расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Salix pentandra L. | |||||||||||||||||
|
Вербалоз[1], Вярба пяцітычынкавая[2] (Salix pentandra) — лістападнае дрэва ці куст роду вярба сямейства вярбовых.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Вярба пяцітычынкавая, вярба, вербалоз[3], лаза, ракіта, брэд[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вышыня расліны да 15 м. Кара ствала цёмна-шэрая, патрэсканая, бліскучая. Галінкі вуглаватыя, жаўтавата-, зеленавата- або чырвона-бурыя; стрыжань белаваты. Маладыя парасткі і лісце ліпкія, прыемна пахнуць. Крона развесістая, галінкі доўгія, гнуткія. Лісце шчыльнае, падоўжана-яйцападобназавостранае, шырокаланцэтнае або эліпсоіднае з завостранай верхавінкай, на кароткіх залозістых чаранках. Прылісткі рана ападаюць Кветкі ў павіслых каташках, цвітуць пасля распускання лісця. Прыкветныя лускавінкі бледна-жоўтыя, каля асновы кароткаваласістыя. Плод — каробачка з белым пухам, у каташках.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны ў Еўразіі, сустракаецца ў Еўрапейскай частцы Расіі, Украіне (за выключэннем Крыма), амаль па ўсёй Сібіры. Расце на ўсёй Беларусі: у сырых лясах, на берагах ручаёў і азёр, на балотах, вільготных лугах. Цвіце ў маі-чэрвені, пладаносіць у верасні-кастрычніку.
Вербалоз хутка расце, непатрабавальны да глебы.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Від Вербалоз уваходзіць у род Вярба (Salix) семейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).
яшчэ 36 сямействаў (па Сістэме APG II) | яшчэ больш 500 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Вярба | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Вярбовыя | від Вербалоз | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 57 родаў | ||||||||||||
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстоўваецца для аблясення лішкава ўвільготненых тэрыторый. Прут ідзе на грубае пляценне, кара (у ёй да 10 % танідаў) — на дубленне. Добры меданос.
Зноскі
- ↑ а б Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 116. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вербалоз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.