Бераставіцкае падняцце
Выгляд
Бераставі́цкае падняцце — тэктанічная структура ў Бераставіцкім раёне Беларусі, ва ўсходняй частцы Мазурскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы.
Выяўлена свідраваннем у час геолагаздымачных работ. Выдзяляецца па паверхні крышталічнага фундамента. Мае памеры 22,5x6 км. Амплітуда 50 м.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бераставіцкае падняцце // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.