Арэшкавічы (Пухавіцкі раён)
Вёска
Арэшкавічы
|
Арэ́шкавічы[1] (трансліт.: Areškavičy, руск.: Орешковичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 26 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 75 км ад Мінска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Талька, на рацэ Свіслач.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва вёскі напэўна паходзіць ад уласнага імя Арэшка, або адпаведнага патроніма (імя па бацьку, прозвішча). Таксама ёсць версія, што назва паходзіць ад арэшніка, якога шмат расло ў ваколіцах вёскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Арэшкавічы ўпамінаюцца пад 1560 годам у інвентары Свіслачы[2]. Прыватная вёска ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1599 годзе сяло, 29 дымоў, былі бабровыя гоны на рацэ Свіслач, у тым жа годзе Крыштаф Слушка перадаваў маёнтак Адаму Храбтовічу. У 1647 годзе Арэшкавічы перайшлі ва ўладанне Скіндэраў[2].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе ёсць царква Покрыва Багародзіцы, карчма. У 1886 годзе на базе царкоўна-прыходскай школы адкрыта школа граматы, у якой у 1890 годзе вучылася 6 хлопчыкаў. У 1897 годзе была царква, піцейны дом, у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.
У 1912 годзе адкрыта 1-класнае земскае народнае вучылішча.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені (навучалася 50 хлопчыкаў, 13 дзяўчынак). У пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Арэшкавічы», працавала кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
З 1960 года да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 25 двароў, 188 жыхароў
- 1897 год — 501 жыхар
- 1908 год — 90 двароў, 572 жыхары
- 1917 год — 114 двароў, 661 жыхар
- 1969 год — 82 двары, 205 жыхароў
- 1995 год — 96 двароў, 247 жыхароў[4]
- 2002 год — 84 двары, 233 жыхары
- 2007 год — 190 жыхароў
- 2010 год — 166 жыхароў
- 2019 год — 148 жыхароў[5]
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Культура і грамадства
[правіць | правіць зыходнік]- Арэшкавіцкая сельская бібліятэка (адкрыта 1 кастрычніка 1968)
- Дом культуры
- У вёсцы раней працавала школа. Арэшкавіцкае аднагадовае народнае вучылішча было заснавана ў 1912 годзе. У 1923 годзе на сродкі жыхароў пачалі будаваць новую школу. За некалькі гадоў да вайны Арэшкавіцкая чатырохгадовая школа была пераведзена ў сямігодку. У пасляваенны час была сямігадовая школа, а потым васьмігадовая. У 1983 годзе школа была закрыта[6].
Медыцына
[правіць | правіць зыходнік]Фельчарска-акушэрскі пункт.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Археалагічныя помнікі (курган, 2 селішчы)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Іосіф Іосіфавіч Жыновіч (1907—1974) — музыкант-цымбаліст, дырыжор, кампазітар і педагог.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б Першыя пісьмовыя звесткі пра Арэшкавічы . talka.info. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2016.
- ↑ Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 11 лістапада 2013. (руск.)
- ↑ БелЭн 1996.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ http://old.talka.info/sareshk.html Архівавана 16 ліпеня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Арэшкавічы // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 113. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Арэ́шкавічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 16. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх