Арцём Ісаакавіч Аліханьян
Арцём Ісаакавіч Аліханьян | |
---|---|
арм.: Արտեմ Իսահակի Ալիխանյան | |
Дата нараджэння | 11 (24) чэрвеня 1908[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лютага 1978[1] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, навуковы работнік, вынаходнік, вучоны-ядзершчык |
Навуковая сфера | ядзерная фізіка, Касмічныя прамяні, accelerator physics[d] і фізіка элементарных часціц |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук[1] (1940) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Venedikt Dzhelepov[d], Pyotr Spivak[d], Gregory M. Garibian[d], Aleksandr Vaysenberg[d], Viktor Kirillov-Ugriumov[d] і Mikhail Kozodaev[d] |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арцём Ісакавіч Аліханьян (арм.: Արտեմ Իսահակի Ալիխանյան) (11 (24) чэрвеня 1908 года, Тыфліс — 25 лютага 1978 года, Масква[4]) — выдатны армянскі, савецкі фізік, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1946), акадэмік Акадэміі навук Армянскай ССР (1943). Стварыў школу фізікаў. Двойчы лаўрэат Сталінскай прэміі.
Родны брат Абрама Ісакавіча Аліханава.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аліханьян нарадзіўся ў Тыфлісе ў армянскай сям’і. Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1931). У 1927—1941 гадах працаваў у Ленінградскім фізіка-тэхнічным інстытуце АН СССР. У 1943—1973 гадах — дырэктар Ерэванскага фізічнага інстытута і загадчык кафедры Ерэванскага ўніверсітэта. У 1946—1960 гадах кіраваў таксама кафедрай ядзернай фізікі Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута і лабараторыяй элементарных часціц Фізічнага інстытута АН СССР.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Працы прысвечаны ядзернай фізіцы, фізіцы касмічных праменяў, паскаральнай тэхніцы, фізіцы элементарных часціц.
У 1934 годзе ў Дзяржаўным фізіка-тэхнічным інстытуце пры ВСНГ уваходзіў у навукова-даследчую групу (Б. С. Джалепаў, А. І. Аліханаў і А. І. Аліханьян), якія ў 1934 годзе аднымі з першых назіралі з’яву штучнай радыеактыўнасці[5].
У тым жа годзе разам з А. І. Аліханавым (сваім братам) і М. С. Казадаевым адкрыў утварэнне электрон-пазітроннай пары ў выніку ўнутранай канверсіі энергіі ўзбуджанага ядра. У 1936 годзе разам з А. І. Аліханавым і Л. А. Арцімовічам эксперыментальна даказаў захаванне энергіі і імпульсу пры анігіляцыі электрона і пазітрона.
Выявіў у складзе касмічнага выпрамянення інтэнсіўны паток хуткіх пратонаў, інтэнсіўную генерацыю пратонаў хуткімі нейтронамі, адкрыў ліўні новага тыпу — так званыя «вузкія ліўні», атрымаў першыя ўказанні на існаванне часціц з масамі, прамежкавымі паміж масай мюона і пратона, выказаў ідэю пра існаванне ў складзе касмічнага выпрамянення вялікай колькасці нестабільных часціц і г.д.
Адразу пасля адкрыцця мужам і жонкай Жоліа-Кюры штучнай радыеактыўнасці А. І. Аліханьян з супрацоўнікамі адкрылі першы штучны радыеактыўны элемент — крэмній, які выпускаў адмоўныя электроны. Паводле ацэнкі Л. Арцімовіча, дадзенае адкрыццё дазволіла зразумець, чым вызначаецца знак зарада выпушчаных пры бэта-распадзе электронаў[6].
У 1941 годзе атрымаў Сталінскую прэмію другой ступені.
Беспартыйны. У 1955 годзе падпісаў «Пісьмо трохсот». Падтрымліваў фізіка, удзельніка дысідэнцкага руху Ю. Арлова[7], уладзіў падарожжа А. Сахарава і А. Бонэр у Арменію[8], меў цесныя кантакты з майстрамі мастацтва (Марцірос Сар’ян, Аруцюн Галенц, Мінас Авецісян), сябраваў з Міхаілам Зошчанкам, Дзмітрыем Шастаковічам[9] і Львом Ландау.
Даследаваў уласцівасці элементарных часціц на паскаральніках, пабудаваў 570-літровую фрэонавую пузырковую камеру. Ажыццяўляў праектаванне і кіраваў збудаваннем у Ерэване электроннага сінхратрона («АРУС») на энергію 6 ГэВ, які ўступіў у строй у 1967 годзе. Займаўся стварэннем новых метадаў дэтэктавання і вымярэння імпульсаў часціц высокіх энергій. Распрацаваў новы тып іскравых камер — трэкавую камеру (Ленінская прэмія 1970 года). Заснавальнік (1961) і арганізатар Нор-Амбердскіх вясновых школ па фізіцы элементарных часціц.
З’яўляўся прататыпам галоўнага героя ў мастацкім фільме «Прывітанне, гэта я» (1967)[10], намінаванага на прыз Канскага кінафестывалю.
Ппацы
[правіць | правіць зыходнік]- А. И. Алиханов, А. И. Алиханьян. Искусственное получение радиоактивных элементов. — УФН, 1935, № 2.
- А. И. Алиханов, А. И. Алиханьян. Новые данные о природе космических лучей. — УФН, 1945, № 1.
- А. И. Алиханян, С. А. Хейфец, С. К. Есин. Накопители электронов и позитронов. — УФН, 1963, Т.81, № 9.
- А. И. Алиханян, С. А. Хейфец. Современное состояние физики и техники ускорения. — УФН, 1970, Т.101, № 6.
Узнагароды, прэміі, ганаровыя званні
[правіць | правіць зыходнік]- Сталінская прэмія другой ступені (1941) — за навуковыя працы па даследаванні радыеактыўнасці, апублікаваныя ў 1936, 1938 і 1940 гадах
- Сталінская прэмія першай ступені (1948) — за навуковыя даследаванні ў вобласці касмічных праменяў, вынікі якіх выкладзены ў артыкулах: «Састаў мяккай кампаненты касмічных праменяў на вышыні 3250 м над узроўнем мора», «Пра існаванне часціц з масай, прамежкавай паміж масай мезатрона і пратона», «Спектр мас варытронаў» (1947)
- Ленінская прэмія у галіны навукі і тэхнікі (1970; супольна з др.) — за працу «Трэкавыя іскравыя камеры»
- Прэмія Савета Міністраў СССР (1973)[11]
- Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1941; 10.06.1945)[11][12][13]
- Заслужаны дзеяч навукі Армянскай ССР(1967)[13]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж Հայկական համառոտ հանրագիտարան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1990. — Т. 1.
- ↑ https://www.sci.am/membersview.php?id=29&d=&l=&langid=2
- ↑ а б в г д Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
- ↑ Алиханьян Артём Исаакович Архівавана 9 сакавіка 2014.
- ↑ Сергиенко В. А Воспоминания об Учителе. К 100-летию со дня рождения Б.С.Джелепова // Санкт-Петербургский университет : журнал. — СПбГУ: издательство СПбГУ, 2010. — В. 3 декабря. — № 16 (3823). — ISSN 1681-1941. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2016.
- ↑ Алиханьян Артём Исаакович(недаступная спасылка)
- ↑ Воспоминания Ю. Орлова
- ↑ Е. Боннер До дневников
- ↑ Л. Окунь, Нор Амберд, Ереван, Москва(недаступная спасылка)
- ↑ Ну и денек / «Эхо Москвы», 2008
- ↑ а б Академик Артём Исаакович Алиханьян
- ↑ Алиханьян Артем Исаакович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ а б Биографические сведения на сайте Академии наук Армении
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Л. А. Арцимович, А. Б. Мигдал, В. П. Джелепов, Г. М. Гарибян. Артем Исаакович Алиханьян (К шестидесятилетию со дня рождения). — Успехи физических наук, 1968, Т.95, № 6.
- Мамиджанян Э. А. Артём Алиханян в воспоминаниях друзей и коллег. К 100-летию со дня рождения, 2008, ISBN 978-5-9221-0982-6. 344 стр.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль Арцёма Ісаакавіча Аліханьяна на афіцыйным сайце РАН
- Профіль Арцёма Ісаакавіча Аліханьяна на афіцыйным сайце НАН РА
- Фотографии
- Письмо в редакцию. «…Я не знаю всех деталей предательства. Наверное, институт назвали именем Алиханяна в качестве индульгенции» Архівавана 8 красавіка 2011.
- Памятник выдающемуся физику Артему Алиханяну открыт в Ереване(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Тбілісі
- Памерлі 25 лютага
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута імя А. Ф. Іофэ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Прафесары
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Члены АН СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі I ступені
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі II ступені
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
- Заслужаныя дзеячы навукі Армянскай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта